Аб прычынах звальненняў у прыватных фірмах. 21.by

Аб прычынах звальненняў у прыватных фірмах

11.06.2020 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў выпрацаваць сістэму праверак прыватных кампаній з мэтай высветліць, па якіх прычынах звальнялі людзей апошнія месяцы. Аб гэтым ён заявіў на нарадзе па актуальных грамадска-палітычных пытаннях.

“Апошнім часам, упэўнены і вам таксама, як і мне, паступаюць скаргі ад людзей па ходзе так званай гэтай выбарчай кампаніі. Што мяне абурае асабліва — у Мінску, іншых гарадах (гэта характэрна для гарадоў) прыватныя кампаніі звальняюць людзей. Прытым, баюся сказаць, масава, але даволі шмат. Я наконт гэтага адпаведную заяву ўжо рабіў. Мала таго, звальняюць людзей — тых, хто не аддаў подпіс за альтэрнатыўных так званых кандыдатаў: ты там за Пятрова, Сідарава не распісаўся — ідзі”, — адзначыў Прэзідэнт.


Аляксандр Лукашэнка папрасіў кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Ігара Сергяенку, старшыню Савета Рэспублікі Наталлю Качанаву і кіраўніка спраў Прэзідэнта Віктара Шэймана падключыцца да гэтага пытання і вы-працаваць сістэму праверак прыватных кампаній. “На дзяржпрадпрыемствах такога няма, — заўважыў кіраўнік дзяржавы. — І паглядзець, за што звольнілі людзей за апошнія тры месяцы. Публічна хачу сказаць: калі яны хочуць у Беларусі прыстойна працаваць і даваць карысць краіне, не крыўдзячы людзей, яны павінны вярнуць гэтых людзей ці аплаціць ім за тры, два або адзін месяц — за тое, што выкінулі беспадстаўна”.

БелТА.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў выпрацаваць сістэму праверак прыватных кампаній з мэтай высветліць, па якіх прычынах звальнялі людзей апошнія...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика