У Ельску 2-гадовы хлопчык кінуў цацку ў вогнішча і сам загарэўся
23.06.2020 12:35
—
Разное
|
![]() На месцы здарэння / gomel.mchs.gov.by У Ельску ў Гомельскай вобласці 2-гадовы хлопчык кінуў цацку ў вогнішча і сам загарэўся. Як прэс-служба МНС, здарэнне адбылося яшчэ да 8-й гадзіны раніцы 22 чэрвеня. 33-гадовая маці займалася гаспадарчымі працамі і на падворку запаліла вогнішча на металічным дыску. У нейкі момант зайшла ў дом. Якраз тады хлопчык і кінуў у агонь цацку з палімернага матэрыялу. Загарэўся рукаў яго адзення. Старэйшая сястра забегла ў дом і паклікала маці, якая і патушыла вадой агонь, выклікала хуткую. Дзіця шпіталізавалі ў Ельскую раённую бальніцу ў цяжкім стане. Вядома, што ў сям'і выхоўваецца трое дзяцей. Маці знаходзіцца ў дэкрэтным адпачынку. Падчас здарэння бацька быў на працы. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На месцы здарэння / gomel.mchs.gov.by У Ельску ў Гомельскай вобласці 2-гадовы хлопчык кінуў цацку ў вогнішча і сам загарэўся. Як паведамляе прэс-служба МНС, здарэнне... |
|