З «Добрым сэрцам»: моладзь дапамагае медыкам
01.07.2020 08:30
—
Разное
|
З «Добрым сэрцам» – моладзь Беларусі дапамагае медыкам. У гэты раз падзяку за самаадданую працу ў нялёгкі час накіравалі супрацоўнікам другой Цэнтральнай паліклінікі Фрунзенского района. Але выказалі павагу валанцёры не толькі на словах – дактарам перадалі тое, што больш за ўсё патрэбна ў штодзённай працы – сто літраў антысэптыка. У далейшым дапамогу размяркуюць сярод тых, каму яна неабходна. Рэспубліканскі дабрачынны марафон працягваецца па ўсёй краіне. Актывісты таксама дапамагаюць пажылым людзям, каб у тых не было патрэбы лішні раз выходзіць з дома і рызыкаваць здароўем, моладзь закупае для іх прадукты, лякарствы і дастаўляе медыцынскія рэцэпты. Подписывайтесь на нас в Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З «Добрым сэрцам» – моладзь Беларусі дапамагае медыкам. У гэты раз падзяку за самаадданую працу ў нялёгкі час накіравалі супрацоўнікам другой Цэнтральнай... |
|