Віншаванне ад кіраўніцтва горада жыхарам Брэста з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь
03.07.2020 10:40
—
Разное
|
Паважаныя жыхары Брэста! Віншуем вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь! 3 ліпеня для ўсіх нас, беларусаў, – асаблівы дзень. Гэта сімвал свабоды і суверэнітэту нашай Радзімы. Ён аб’ядноўвае ўсіх, хто ганарыцца Айчынай, верыць у яе годную будучыню і ўносіць свой уклад у развіццё роднага краю. Нам, сучаснаму пакаленню, выпала вялікае шчасце — жыць і працаваць у незалежнай беларускай дзяржаве. Нізкі паклон за гэта франтавікам, партызанам, працаўнікам тылу, усім тым, хто адстаяў ад захопнікаў родны край, хто ў пасляваенны час з руін і попелу адраджаў нашу родную Беларусь. Дзень Незалежнасці для кожнага беларуса – напамін пра тое, якой цаной былі заваяваны свабода і незалежнасць нашай дзяржавы. Сёння ўсе мы нясем адказнасць за будучыню нашай дзяржавы. Нас яднае любоў да Радзімы, мы ганарымся яе дасягненнямі і поспехамі, застаемся вернымі традыцыям і шчыра жадаем зрабіць сваю краіну яшчэ мацнейшай і прыгажэйшай. Нашы сучаснікі годна працягваюць традыцыі бацькоў і дзядоў. Сучасная Беларусь славіцца працай, творчым натхненнем людзей, якія жывуць на гэтай зямлі. Хай нашы справы і ў далейшым служаць высакароднай місіі ўмацавання беларускай дзяржаўнасці. Шчыра жадаем вам, дарагія берасцейцы, добрага ўсім здароўя, шчасця, аптымізму, дабрабыту, поспехаў у працы! Няхай над нашай роднай Беларуссю заўсёды будзе чыстае мірнае неба, а ў сэрцах кожнага з вас жыве спакой і ўпэўненасць у заўтрашнім дні. З Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь! Брэсцкі гарадскі выканаўчы камітэт
Главная
| Новости
| Газеты
| Бизнес Инфо
| Справки
| Знакомства
| Знакомства2
| Гороскоп
| Анекдоты
|
© 2004-2020 21.by
|