Гісторыя з фатаграфіяй. У кожнай быў свой шлях на вайне. 21.by

Гісторыя з фатаграфіяй. У кожнай быў свой шлях на вайне

08.07.2020 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Гэты здымак зроблены ў чэрвені 1984 года, у тыя дні, калі на Глушчыне шырока адзначалі 40-годдзе вызвалення раёна ад фашысцкіх захопнікаў — былі запрошаны ветэраны (франтавікі і партызаны) з розных куткоў савецкай дзяржавы, усе, хто меў дачыненне да вызвалення глускай зямлі. На здымку разам з ветэранамі-мужчынамі жанчыны — франтавічкі і партызанкі. У цяжкія часы, якія выпалі на долю нашай Радзімы, яны сталі ў адзін шэраг з мужчынамі. Жыццё прымусіла іх змяніць дзявочыя туфлікі на салдацкія боты, якія не заўсёды прыходзіліся па назе. Яны не былі на перадавой, не хадзілі ў атаку, але на іх долю прыйшлося не меней страху, болю, цяжкасцей. Гэта яны ішлі падчас бою пад свістам куль за байцамі — перавязвалі, выносілі на сваіх плячах цяжкапараненых. А яшчэ лячылі, даглядалі, выцягвалі амаль з таго свету салдат у шпіталях. На фронце дзяўчаты, жанчыны былі радысткамі, як Паліна Іванаўна Бруевіч, рэгуліроўшчыцамі, як Валянціна Васілеўна Зайцава, медсёстрамі, як Вольга Яфімаўна Рудніцкая, будавалі разбураныя дарогі і масты, як Ніна Уладзіміраўна Кульба, гатавалі ежу, мылі бялізну — усім знаходзілася праца, і кожная выконвала яе самааддана.

На акупаванай беларускай зямлі дзяўчаты і жанчыны таксама змагаліся з ворагам у падпольных групах і партызанскіх атрадах — гэта Вольга Рыгораўна Сакалоўская, Надзея Кірылаўна Высоцкая, Марына Іванаўна Храпко, Любоў Канстанцінаўна Зеленкавец, Соф’я Антонаўна Пятрова і вельмі шмат іншых. У кожнай шлях у партызанскі атрад быў свой, але мэта адна — змагацца з акупантамі. Жанчыны былі сувязнымі, медсёстрамі, здабывалі харчы, гатавалі ежу і пяклі хлеб, мылі абкрываўленыя бінты і бялізну і нават хадзілі падрываць рэйкі.

Мы вельмі ўдзячныя ўсім жанчынам-ветэранам, таму што без іх часам непрыкметнай працы, стойкасці і мужнасці перамога была б немагчымая. 

Вольга ЯНУШЭЎСКАЯ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэты здымак зроблены ў чэрвені 1984 года, у тыя дні, калі на Глушчыне шырока адзначалі 40-годдзе вызвалення раёна ад фашысцкіх захопнікаў — былі запрошаны ветэраны...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика