Свобода слова в пределах разумного. Александр Лукашенко встретился со СМИ в Минске. 21.by

Свобода слова в пределах разумного. Александр Лукашенко встретился со СМИ в Минске

14.07.2020 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

>

 Сустрэча Прэзідэнта з прадстаўнікамі найбуйнейшых сродкаў масавай інфармацыі прайшла 9 ліпеня ў Палацы Незалежнасці. За шэсць гадзін лідар дзяржавы падрабязна расказаў пра сучасны этап развіцця краіны, выклікі, якія ўзнікаюць, міжнароднае супрацоўніцтва і сітуацыю ў свеце. Закраналі і супрацьэпідэмічныя мерапрыемствы. Журналісты атрымалі адказы на пытанні, якія мелі дачыненне да работы СМІ ў розных сегментах і больш шырокіх тэм.

Пункты погляду
ўлічваюцца

На ўзроўні Прэзідэнта выпрацавана дакладнае патрабаванне, што пры падрыхтоўцы любога мерапрыемства абавязкова ўлічваюцца розныя пункты погляду.


– Абавязкова альтэрнатыва, абавязкова канкурэнцыя, сутыкненне меркаванняў, мазгавая атака – усё гэта правільна, – адзначыў беларускі лідар.


Звярнуў увагу, што ў асобных масмедыя сталі з'яўляцца розныя канспіралагічныя тэорыі наконт таго, чаму кіраўнік дзяржавы праводзіць сустрэчы з актывамі. Выключна для таго, каб растлумачыць асобныя аспекты ўнутранай і знешняй палітыкі, пракаменціраваць падзеі, якія адбываюцца, адказаць на актуальныя пытанні, што хвалююць журналістаў і іх аўдыторыю.


– Мы павінны адкрыта з вамі гаварыць па тых пытаннях, перш за ўсё, якія хвалююць вас, – сказаў ён. І падкрэсліў: – Наяўнасць свабоды слова не прадугледжвае ўсёдазволенасці, асабліва што мае дачыненне да выказванняў у сетцы Інтэрнэт. Некаторыя медыйныя персоны за свае публікацыі ў сацсетках атрымалі негатыўную рэакцыю, аж да асабістай знявагі.


– Вы, асабліва прагрэсіўна настроеныя людзі, адчулі, што такое свабода слова: сказаў не тое, абзавуць яшчэ мацней... Кожны з вас атрымаў порцыю (негатыву. –Заўвага БЕЛТА), той, хто нават не за Лукашэнку слова сказаў, а за дзяржаву. Свабода слова ў любой дзяржаве абмежавана законам. Таму тут мы навядзём парадак, – запэўніў Прэзідэнт.


Ён прызнаў, што такога націску, як у гэтыя дні, Беларусь не адчувала за ўвесь час свайго незалежнага развіцця. Налічыў каля пяці пандэмій. Гэта не толькі непасрэдна медыцынская, але і, напрыклад, вуглевадародная ў канцы мінулага – пачатку бягучага года, «пандэмія» эканамічная і яе наступствы, інфапандэмія. Усё пераплялося і наклалася ў тым ліку на палітычныя падзеі ў Беларусі.

Супраць
радыкальных рэформ

Прэзідэнт таксама выказаўся на карысць развіцця краіны на базе дасягнутага і супраць радыкальных рэформ.
– Мы ў сярэдзіне 1990-х адышлі ад таго, што цяпер нам прапануюць. Нам нават прапануюць вярнуцца ў 1994 год (што вельмі дзіўна) і ўзяць тую Канстытуцыю, якая была, – сказаў ён. – Вось чаго ні ў якім разе рабіць нельга – гэта вяртацца ў сярэдзіну 1990-х і браць тую Канстытуцыю, ад якой мы адышлі. Канстытуцыя – гэта асноўны звод. Дакумент, які дае напрамак развіцця той ці іншай дзяржаве. Таму калі мы гаворым пра рэформы, «змены», то гэта трэба пісаць перш за ўсё ў Канстытуцыі і развіваць у законах.


У прыклад Прэзідэнт прывёў прапановы тых, хто выступае за рыначныя рэформы, значнае скарачэнне на некаторых прадпрыемствах колькасці работнікаў, якія нібыта змогуць стаць «рэзервам для айцішнікаў».


– Я гэта прачытаў напярэдадні наведвання Мінскага трактарнага завода. Стаю перад людзьмі, гляджу на гэтыя вялікія рукі і думаю: божа мой, ён усё жыццё круціў гайкі, калупаўся ў трансмісіі, рухавіку, а заўтра яго ў 50 – 60 гадоў выкінуць на вуліцу і ён стане «рэзервам для айцішнікаў», – заўважыў кіраўнік дзяржавы.


Выказаўся ён на тэму абнаўлення Канстытуцыі Беларусі. Удасканальваючы, мы павінны пачынаць з Канстытуцыі. Калі пачнём з майдана, мы перакрэслім сваю гісторыю. І талерантнасць наша, і памяркоўнасць – усё пойдзе прахам. Таму мы павінны зрабіць новую Канстытуцыю. Так, мінула шмат часу, патрэбны пэўныя змяненні. Праўда, вы мне скажаце, якія патрэбны вам змяненні, – сказаў беларускі лідар.


У развагах ён адзначыў, што падыходы і прапановы могуць быць розныя, уключаючы пераразмеркаванне ўладных паўнамоцтваў.
– Толькі трэба пры гэтым разумець, што за гэта неабходна будзе адказваць, па-першае. А па-другое, не дапусціць сутыкнення галін улады. Я гатовы на ўсё. Толькі не страціць суверэнітэт і незалежнасць. Таму вам вырашаць. І ўсе змены пойдуць ад Канстытуцыі, а не ад майдана. І я пастараюся зрабіць усё, каб гэтага майдана не было, – рэзюмаваў Прэзідэнт.

Незалежнасць
не прадаецца

Цяперашнюю сітуацыю Прэзідэнт назваў унікальнай, але пры гэтым вельмі цяжкай і небяспечнай.
– Чым цяпер характэрны свет? Ідзе перадзел свету. Не падзел, а перадзел. І ў гэтай сітуацыі галоўнае – адказаць на пытанне, дзе наша месца. Балансаваць паміж гэтымі гігантамі (сусветнымі цэнтрамі сілы. – Заўвага БЕЛТА) – небяспечная справа, але куды дзявацца? Галоўная задача на гэтым этапе – захаваць незалежную, суверэнную дзяржаву, – гаварыў беларускі лідар. – Учора-пазаўчора ў аглядзе прачытаў, ды і наш сябар Венядзіктаў (галоўны рэдактар радыёстанцыі «Эхо Москвы» Аляксей Венядзіктаў. – Заўвага БЕЛТА) гаворыць: гэта пытанне цаны, прапануйце Лукашэнку добрую цану. Слухайце, няма той цаны, якую яны могуць мне заплаціць, каб я пайшоў на іх умовы. Суверэнітэт і незалежнасць не прадаюцца. Гэта мае перакананні, прынцыпы, ідэалогія.

Фота БЕЛТА.

Па матэрыялах БЕЛТА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 Сустрэча Прэзідэнта з прадстаўнікамі найбуйнейшых сродкаў масавай інфармацыі прайшла 9 ліпеня ў Палацы Незалежнасці. За шэсць гадзін лідар дзяржавы падрабязна...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика