Председатель районного Совета депутатов Александр Шкадов ответил на вопросы жителей Райцы. 21.by

Председатель районного Совета депутатов Александр Шкадов ответил на вопросы жителей Райцы

14.07.2020 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Тры тэмы – выбары, каранавірус і ўраджай – сталі асноўнымі падчас сустрэчы 14 ліпеня старшыні Карэліцкага раённага Савета дэпутатаў Аляксандра Шкадава з жыхарамі Райцаўскага сельсавета.


– Усё бліжэй знакавы для нашай рэспублікі дзень – 9 жніўня. Беларускі народ выбірае лідара, ад рашэнняў якога залежыць лёс нашай краіны ў наступныя гады. Таму зараз важна, каб кожны грамадзянін сумленна, свядома і неабыякава падышоў да гэтай падзеі, выканаў свой канстытуцыйны абавязак і аддаў свой голас за таго, хто зможа годна клапаціцца пра краіну і яе жыхароў, – напачатку сустрэчы падкрэсліў Аляксандр Шкадаў. – Яшчэ адно важнае пытанне, якое ўсіх нас хвалюе, гэта поспехі ў барацьбе з каранавірусам. Нагадаю, што першага хворага на COVID-19 на Карэліччыне зарэгістравалі 11 лютага бягучага года. З таго дня і да цяперашняга моманту такі дыягназ паставілі 416 чалавекам. З іх на сёння 404 пацыенты выздаравелі, 2 чалавека, на жаль, памерлі. Зараз каранавірус пацверджаны ў 14 карэліччан, 4 з якіх знаходзяцца ў бальніцы. Захворванне ў большасці людзей праходзіць без сімптомаў ці ў лёгкай форме, а выпадкаў COVID-19 з кожным тыднем фіксуецца ў разы менш. І, вядома, мы не можам абысці ўвагай яшчэ адну актуальную тэму летняй пары – ураджай. Сёлета мы маем добрыя планы на яго. Гэта тычыцца і зерневых, і кукурузы, і рапсу. Усяго на палі выйдуць 80 камбайнаў. На дадзены момант іх экіпажы ўкамплектаваны і гатовы да гарачай пары жніва. У нашых аграрыях мы ўпэўненыя, яны працуюць спраўна і рупліва. Спадзяюся, Бог нам паспрыяе ў плане надвор’я, мы збяром багаты ўраджай і будзем з хлебам ды рублём.


Прагучалі падчас сустрэчы і пытанні ад насельніцтва. Так, жыхароў Райцы хвалявала тое, што на ўчастку ў раёне магазіна ў аграгарадку няма разметкі для пешаходнай дарожкі, а месца тут знакамітае статыстыкай ДТЗ. Увогуле, удзельнікі сустрэчы выказалі просьбу, каб падчас рамонту вуліцы Першамайскай у Райцы не забыліся пра бяспеку пешаходаў. Узнікла пытанне і наконт аўтастаянкі каля возера Свіцязь. Аляксандр Шкадаў растлумачыў, што раней машыны тут стаялі стыхійна, і да вады, асабліва ў спёку і выхадныя, было цяжка дабрацца. Гэта прывяло да рашэння арганізаваць на падыходах да возера платную аўтастаянку, якая там зараз і дзейнічае. “Вядома, гэта грошы, але мы павінны вучыцца адпачываць цывілізавана і культурна, каб нашы транспартныя сродкі не перашкаджалі іншым людзям. Будзем ставіцца адзін да аднаго з павагай і імкнуцца да ўзаемапаразумення”, – напрыканцы размовы адзначыў старшыня раённага Савета дэпутатаў.

Марына КАЗЛОВІЧ
Фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Тры тэмы – выбары, каранавірус і ўраджай – сталі асноўнымі падчас сустрэчы 14 ліпеня старшыні Карэліцкага раённага Савета дэпутатаў Аляксандра
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика