Заместитель председателя Кореличского райисполкома Александр Былич встретился с коллективом РОЧС. 21.by

Заместитель председателя Кореличского райисполкома Александр Былич встретился с коллективом РОЧС

15.07.2020 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

15 ліпеня намеснік старшыні Карэліцкага райвыканкама па будаўніцтве Аляксандр Быліч наведаў калектыў раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.

Заместитель председателя Кореличского райисполкома Александр Былич встретился с коллективом РОЧС

– Жыллёвае пытанне заўжды адно з самых актуальных у грамадстве. Не выключэнне і Карэліцкі раён, – абазначыў галоўную тэму сустрэчы Аляксандр Быліч. – Сёння асноўная будоўля развярнулася па вуліцы 8 Сакавіка ў райцэнтры. У будучым 15 шматдзетных сем’яў там зладзяць наваселле, і 4 кватэры – сацыяльныя, у прыватнасці для дзяцей-сірот. У перспектыве мы плануем пабудаваць у раёне вуліцы 8 Сакавіка яшчэ адзін дом на 2-3 паверхі. Паспяхова вырашаецца жыллёвае пытанне ў аграгарадку Райца. Там, дзякуючы СВК “Свіцязянка-2003”, хутка з’явяцца 5 новых кватэр. Астатнія аб’екты на дадзены момант узводзяцца ў нашым раёне 87 індывідуальнымі забудоўшчыкамі. Па іншых работах. Наконт водазабеспячэння ў Міры, там здача аб’екта запланавана на жнівень, бо ўсё неабходнае абсталяванне ўжо ёсць, засталася толькі тэхнічная частка. Таксама ў гэтым гарадскім пасёлку ў ліпені мы павінны завяршыць першы этап работ, звязаных з цеплавымі сеткамі. Па Карэлічах інфармацыя наступная. У канцы ліпеня кампанія “Санта Рытэйл” атрымае заключэнне экспертызы па будаўніцтве магазіна ў раёне вуліцы Гагарына. Гэта значыць, калі ўсё пойдзе належным чынам, то прыкладна праз тры месяцы ў нас з’явіцца новая гандлёвая кропка. Таксама па Карэлічах на гэты год стаяць капітальныя рамонты дамоў па вуліцах Гагарына, 22 і Пушкіна, 1, замена даху па Гагарына, 24, добраўпарадкаванне дваровых тэрыторый па вуліцах Прытыцкага і 8 Сакавіка. З’явяцца ў райцэнтры і тратуарныя дарожкі – каля райбальніцы і па вуліцы Кастрычніцкай. Паступова вырашаецца ў раёне дарожнае пытанне. У ліпені здамо ўчастак Карэлічы-Палужжа, у жніўні – Даўгінава-Малюшычы. Такім чынам, па ўсіх відах работ у сферы будаўніцтва мы ідзем згодна з планам. І самае важнае – гэта праца бачна не толькі ў лічбах і справаздачах, але найперш знешне, бо наш раён развіваецца, прыгажэе і становіцца больш камфортным і ўтульным для яго жыхароў.

Заместитель председателя Кореличского райисполкома Александр Былич встретился с коллективом РОЧС

Марына КАЗЛОВІЧ
Фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
15 ліпеня намеснік старшыні Карэліцкага райвыканкама па будаўніцтве Аляксандр Быліч наведаў калектыў раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. – Жыллёвае...
 
 
 


Архив (Разное)