Падчас пагоні зламыснікі выкідалі з машыны грошы і рэчы
23.07.2020 18:32
—
Разное
|
Крадзеныя рэчы / t.me/pressmvd 21 ліпеня на трасе М1 некалькі экіпажаў ДАІ пераследавалі легкавую "Пежо". Відавочцы нават падзяліліся ў сацсетках відэаздымкамі пагоні. Як У адной з вёсак Дзяржынскага раёна машына спынілася, і кіроўца з пасажырам пабеглі ў розныя бакі. Аднак міліцыянтам удалося затрымаць абодвух. Выявілася, што гэта жыхары Мінска і Мінскага раёна 45 і 40 гадоў. Напярэдадні мужчыны абакралі кватэру ў Баранавічах. Іх здабычай сталі некалькі залатых вырабаў, 650 долараў, 170 злотых і 50 рублёў. Інспектары ДАІ атрымалі арыенціроўку на падазраваных. Але калі машыну паспрабавалі спыніць, кіроўца кінуўся наўцёкі. Падчас пагоні зламыснікі выкідалі з вокнаў аўто крадзеныя грошы, рэчы і прылады злачынства. Пазней міліцыянты здолелі знайсці выкрадзенае. Выявілася, што ў Баранавічах мужчыны шукалі пустыя кватэры, каб іх рабаваць: перад крадзяжом яны званілі ў дамафон. Замок у дзвярах пад'езда адчынялі спецыяльным прыстасаваннем. Падазраваныя ўжо прыцягваліся да крымінальнай адказнасці за серыйныя крадзяжы ў дуэце. Абодва летась выйшлі з месцаў пазбаўлення волі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Крадзеныя рэчы / t.me/pressmvd 21 ліпеня на трасе М1 некалькі экіпажаў ДАІ пераследавалі легкавую "Пежо". Відавочцы нават падзяліліся ў сацсетках відэаздымкамі пагоні. Як...
|
|