Неасцярожнае абыходжанне з цыгарэтай — адна з самых распаўсюджаных прычын узнікнення пажараў. На жаль, вельмі часта ратавальнікі бачаць, як нядбайнае абыходжанне з цыгарэтай або запалкамі становіцца прычынай няшчасных выпадкаў, а як паказвае статыстыка, найбольш распаўсюджаным сюжэтам перадгісторыі трагедый з’яўляецца курэнне ў ложку ў стане алкагольнага ап’янення.
Цвярозы чалавек здольны выратавацца сам і аказаць дапамогу іншым. Алкаголь жа замутняе свядомасць. Ужыўшы спіртное, чалавек становіцца няўважлівым, губляе пачуццё меры, адказнасці. Практычна ўсе курцы мяркуюць, што сітуацыя знаходзіцца ў іх пад кантролем і што з імі бяда не здарыцца. Аднак, на жаль, усё гэта не так…
Тэмпературы акурка дастаткова для ўзгарання гаручых матэрыялаў. Выклікаўшы тленне, сам акурак праз некаторы час згасае, а ўтвораны ім ачаг тлення пры спрыяльных умовах з лёгкасцю пераходзіць у пажар. Чалавек, атрымаўшы смяротную дозу ўгарнага газу, сінільнай кіслаты і іншых атрутных рэчываў, гіне.
З-за сваёй бяспечнасці людзі вельмі часта кладуць запалкі і недакуркі на лёгкаўзгаральныя прадметы, кідаюць іх куды патрапіць. Бываюць выпадкі, калі малалетнія курцы выбіраюць зацішныя месцы, а ўцякаючы адтуль пры з’яўленні дарослых, кідаюць цыгарэты непатушанымі.
Недакуркі, кінутыя з верхніх паверхаў, часта трапляюць на балконы і ў адкрытыя фортачкі ніжніх паверхаў. Усе гэтыя выпадкі — патэнцыяльная пагроза для ўзнікнення пажару.
Паважаныя грамадзяне! Нясвіжскі раённы аддзел па над-звычайных сітуацыях нагадвае: выконвайце правілы пажарнай бяспекі, не дапускайце курэння ў жылых памяшканнях, асабіста ў стане алкагольнага ап’янення. Сачыце за тым, каб запалкі і цыгарэты пасля выкарыстання былі патушаны. Усталюйце ў жылых пакоях пажарныя апавяшчальнікі. Памятайце: адна непатушаная цыгарэта можа загубіць не адно жыццё…
“НН”.