У суботу па большай частцы Беларусі пройдуць дажджы. 21.by

У суботу па большай частцы Беларусі пройдуць дажджы

24.07.2020 15:46 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Сіноптыкі прагназуюць у Беларусі дажджлівую суботу / БЕЛТА

У суботу, 25 ліпеня, у Беларусі чакаецца павелічэнне воблачнасці, паведамляе Белгідрамет. 

Уначы па паўночным захадзе, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Вецер будзе паўднёвы, паўднёва-заходні ўмераны, пры навальніцах парывісты. 

Уначы прагназуецца 8-14 вышэй за нуль. Удзень паветра прагрэецца да +20...+26, па поўдні краіны чакаецца 27-29 цяпла.

26 ліпеня чакаецца пераменная воблачнасць. Месцамі, пераважна па паўднёвым усходзе Беларусі, пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Вецер будзе ўсходняй чвэрці ўмераны, пры навальніцах — парывісты. 

Уначы тэрмометры пакажуць 10-17 са знакам "плюс". Удзень чакаецца 21-27 цяпла, па паўднёвым усходзе будзе да +29.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сіноптыкі прагназуюць у Беларусі дажджлівую суботу / БЕЛТА У суботу, 25 ліпеня, у Беларусі чакаецца павелічэнне воблачнасці, паведамляе Белгідрамет.  Уначы па...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика