У Гомелі абрынуліся канструкцыі 4-павярховага будынка
27.07.2020 10:22
—
Разное
|
На месцы здарэння / mchs.gov.by У Гомелі абрынуліся канструкцыі ўнутры 4-павярховага цаглянага будынка. Здарэнне адбылося пасля 12-й гадзіны 26 ліпеня на Рабочай вуліцы. Пра яго ратавальнікам паведаміў вартаўнік Дэпартамента аховы. Ён паспеў выбегчы, калі пачуў гукі абвалу канструкцый, Будынак быў узведзены амаль паўстагоддзя таму. Пасля рамонту яго планавалі здаваць у арэнду пад складскія памяшканні. У апошнія дні ішло ўсталяванне вокнаў. Жалезабетонныя перакрыцці абрынуліся ў будынку на ўсіх чатырох паверхах. Праводзіцца праверка. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На месцы здарэння / mchs.gov.by У Гомелі абрынуліся канструкцыі ўнутры 4-павярховага цаглянага будынка. Здарэнне адбылося пасля 12-й гадзіны 26 ліпеня на Рабочай вуліцы....
|
|