Зажинки отпраздновали в СУП "Титово" на Миорщине. 21.by

Зажинки отпраздновали в СУП "Титово" на Миорщине

28.07.2020 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

>

 Жніво збожжавых на Міёршчыне пачалося на мінулым тыдні абмалотам азімай пшаніцы. Але крыху пазней, чым звычайна. І жнівень не абяцае камбайнерам добрага надвор’я. З канстатацыі гэтых фактаў пачаў рабочую нараду кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы Аляксандр Шокель. Яна праходзіла ў будынку Цвецінскага цэнтра культуры і фальклору ў мінулую суботу, 25 ліпеня. Затым адбыліся зажынкі на збожжавым полі СУП «Цітова» ля вёскі Галёнчына. 

Сітуацыя вызначае галоўныя задачы для аграрыяў: паскараць работы на збожжавай ніве, бо іх аб’ёмы вялікія. Усе камбайны павінны быць абсталяваны сцеблападымальнікамі і працаваць у полі максімальны час. Для абмалоту напачатку выбіраць самыя спелыя ўчасткі. Асноўнае жніво неабходна закончыць да 20 жніўня. Звесці да мінімуму страты зерня, захаваць ураджай, у першую чаргу выконваць дзяржзаказ.


Пры гэтым нельга спыняць корманарыхтоўку, трэба выконваць заданне па прасаванні сенажу ў стрэйч-плёнцы. Мінімум адным экіпажам патрабуецца весці ворыва пад крыжакветкавыя, якія стаіць задача пасеяць у найлепшыя агратэхнічныя тэрміны – таксама да 20 жніўня. Там, дзе не ўдаецца забяспечыць высокія ўраджаі азімага рапсу, прапануецца пераходзіць на вырошчванне сурэпіцы.
Нельга ўпускаць падрыхтоўку да стойлавага ўтрымання жывёлагадоўчых памяшканняў і добраўпарадкаванне вакол іх.


 Начальнік аддзела вытворчасці сельгаспрадукцыі райсельгасхарчу Дзмітрый Міхалкіў прысвяціў выступленне настройцы зерневых камбайнаў і арганізацыі працы на збожжавых палях. У аграрыяў на першы план выходзіць мноства іншых пытанняў. Так, азімыя зерневыя рэкамендуецца сеяць гусцей, не менш чым на трэцяй частцы плошчаў абавязкова ўнесці гліфасаты. Займацца перазалужэннем пашаў і падсевам траў, бо будучы травастой – гэта надоі і, адпаведна, грашовыя паступленні наступнага года. У гэтым плане крытыка прагучала ў адрас сельгаспрадпрыемстваў «Пад’ельцы», «Узмёнскі край», «Дрыгучы». Звернута ўвага на шматкампанентнасць пратручвальнікаў зерня перад сяўбой, на падкормку кукурузы.


– Кіраўнікі павінны так арганізоўваць вытворчасць, каб зарабляць, – падкрэсліў старшыня райвыканкама Ігар Кузняцоў.
Намеснік начальніка аддзела вытворчасці сельгаспрадукцыі Аляксандр Мышко і галоўны дзяржтэхінспектар Сяргей Гільніч звярнулі ўвагу на ўкамплектаванне, рэгуліроўкі ўборачных агрэгатаў, арганізацыю іх выпуску на лінію, навучанне экіпажаў правілам бяспечнай працы, на асаблівасці завяршэння тэхагляду для асобных камбайнаў і эксплуатацыі сушыльнага абсталявання.


Першы намеснік начальніка райсельгасхарчу Андрэй Батура заклапочаны захаваннем высокай прадукцыйнасці малочнага статка і ў гэты напружаны перыяд. Зноў прагучалі патрабаванні па актывізацыі перазалужэння, своечасовым падкошванні пашаў. З гэтымі задачамі цяпер належным чынам спраўляюцца гаспадаркі «Цітова», «Павяцце», «Любінова» і шэраг іншых. А патрэбна так працаваць усім. Рэкамендавана пры неабходнасці выкарыстаць для выпасу жывёлы нават участкі травастою, якія планавалі для другога ўкосу.


 У жывёлагадоўлі таксама важныя рамонт, пабелка ферм, добраўпарадкаванне навакольнай тэрыторыі. Статак у памяшканнях павінен атрымліваць якасныя кармы, іх дастаткова, для абагачэння рацыёнаў пачаў паступаць рапсавы шрот. Ёсць магчымасць пастаўляць на мясакамбінат толькі кандыцыйны статак.


Вынікі нарады падвёў старшыня райвыканкама Ігар Кузняцоў: у аграрыяў раёна ёсць магчымасць паспяхова развівацца на ўласнай базе.


Мерапрыемства прадоўжылася зажынкамі на збожжавым полі СУП «Цітова» ля вёскі Галёнчына. Пракосы на 48-гектарных пасевах азімай пшаніцы «Ядвіся» яшчэ да дажджу тут праклалі чатыры камбайны гаспадаркі. На жніво яны выехалі днём раней і пачалі абмалот. Пачатак абнадзейвае: першыя гектары забяспечылі ўраджайнасць у 29 ц/га, хаця летась была значна вышэйшай.


Да ўрачыстасці, якая пачалася пасля 14.00, надвор’е палепшылася – сонца вызірнула з-за хмар. Неба нібы бласлаўляла хлебаробаў на выдатны пачатак адказнай справы, аб чым праводзіў богаслужэнне святар айцец Генадзь з Дзісны. Малітоўны пачатак падхапілі самадзейныя артысты Цвецінскага цэнтра культуры і фальклору, дзеянні якіх накіроўвала вядучая Таццяна Шчарбакова. Жанчыны зжалі першыя снапы пшаніцы і паставілі іх у бабку. Ля яе прыпаднеслі каравай кіраўніку раёна – Ігару Кузняцову.


 – Нашы продкі маліліся пра хлеб і мір, усё гэта мы цяпер маем, – гаварыў Ігар Валер’евіч. – Наступіў для нас самы важны перыяд, каб убраць і захаваць вырашчаны ўраджай. Перакананы, што каравай гэтага года будзе таксама важкім, калі старанна папрацуем. Усё ў нашых руках.


– На кожны наш камбайн сёлета выпадае па 315 гектараў збажыны, гэта шмат. Але мы справімся, – запэўніў гаспадар поля, дырэктар СУП «Цітова» Франц Вершалоўскі.


Жнеі ўручылі яму першы сноп новага ўраджаю пад песню «Малады аграном», якую выконваў фальклорны гурт, а запявала ветэран калектыву Ада Варона.


Удзельнікі зажынак паспыталі свежы каравай, пакуль гучала жартоўная «А я жыта ды не сеяла, яно само ўсходзіць» у выкананні Ліліі Сямчонак.


Зажынкі закончыліся на аптымістычнай ноце. Над полем падхопленая баянам і жаночымі галасамі гучала заўсёды папулярная песня «Живет село родное». Следам запрацавалі маторы камбайнаў.


Масавае жніво на Міёршчыне стартавала.

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Леанід МАТЭЛЕНАК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
   Жніво збожжавых на Міёршчыне пачалося на мінулым тыдні абмалотам азімай пшаніцы. Але крыху пазней, чым звычайна. І жнівень не абяцае камбайнерам добрага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика