Гамяльчук уцякаў ад ДАІ на хуткасці больш за 150 км за гадзіну. 21.by

Гамяльчук уцякаў ад ДАІ на хуткасці больш за 150 км за гадзіну

28.07.2020 20:50 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Гамяльчук уцякаў ад ДАІ на хуткасці 150 км/гадз. / кадр з відэа

Каля гадзіны ночы 28 ліпеня гомельскія даішнікі падчас дзяжурства на скрыжаванні вуліцы Савецкай і праспекта Перамогі звярнулі ўвагу на каршэрынгавы аўтамабіль "Фальксваген". Машына ўначы ехала без уключанага блізкага святла фараў, паведамляе прэс-служба УУС Гомельскага аблвыканкама.

Міліцыянты паспраьавалі спыніць аўтамабіль і падалі сігнал пры дапамозе маячкоў чырвонага і сіняга колеру. Але кіроўца павялічыў хуткасць і кінуўся наўцёкі. 

Паведамляецца, што даішнікі праз гукаўзмацняльнік неаднаразова патрабавалі, каб кіроўца спыніўся, але той ігнараваў гэтыя патрабаванні. Па звестках ДАІ, машына ўцякала ад іх з хуткасцю больш за 150 км/гадз.

Урэшце кіроўца заехаў у тупік у адным здвароў. Машына яшчэ не спынілася, калі ён разам з таварышамі-пасажырамі сталі выбягаць з яе. Пакінутае на волю лёсу аўто стукнулася ў дзве прыпаркаваныя машыны.

Міліцыянты затрымалі правапарушальніка. Выявілася, што 19-гадовы юнак не мае правоў на кіравання аўто. Машыну ён узяў у арэнду па чужых дакументах. На яго склалі 13 пратаколаў — пачынаючы ад парушэння хуткасці і заканчваючы непадпарадкаваннем супрацоўнікам органаў унутраных спраў.

Дарэчы, менш за тыдзень таму супрацоўнікі ДАІ ўжо затрымлівалі гэтага ж маладога чалавека — за кіраванне транспартам без пасведчання кіроўцы. Тады ён кіраваў машынай таго самага сябра, па дакументах якога цяпер узяў каршэрынгавы аўтамабіль.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гамяльчук уцякаў ад ДАІ на хуткасці 150 км/гадз. / кадр з відэа Каля гадзіны ночы 28 ліпеня гомельскія даішнікі падчас дзяжурства на скрыжаванні вуліцы Савецкай і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика