Старшыня Глускага райвыканкама Сцяпан Чачуха сустрэўся з работнікамі медыцыны. 21.by

Старшыня Глускага райвыканкама Сцяпан Чачуха сустрэўся з работнікамі медыцыны

31.07.2020 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Аб пытаннях медыцынскіх і не толькі гаварыў старшыня Глускага райвыканкама Сцяпан Чачуха падчас сустрэчы з калектывамі бальніцы і цэнтра гігіены і эпідэміялогіі на мінулым тыдні. Як кіраўніка раёна яго хвалюе літаральна ўсё, ад кадравых праблем да добраўпарадкавання.

Разважаючы пра сацыяльна-эканамічнае становішча, Сцяпан Чачуха выказаў сваю думку: у такіх раёнах, як наш, трэба развіваць сельскую гаспадарку: мадэрнізаваць фермы, нарошчваць пагалоўе, з розумам падыходзіць да сяўбы. Патрабаванне старшыні — кожны год пагалоўе буйной рагатай жывёлы павінна прырастаць, умоўна кажучы, на адзін калгас. Рост мы назіралі ў мінулым годзе, і сёлета колькасць БРЖ у раёне павялічылася ўжо на 500 галоў. Летась зрабілі выбар на карысць азімых культур — сёння відаць, што ён быў правільны: ураджайнасць амаль у два разы большая, чым апошнія гады. Усё гэта дае магчымасць выканаць дзяржзаказ, аддаваць даўгі, павысіць заробкі.



Але, відавочна, не ўсё так гладка, праблем у сельскай гаспадарцы хапае. Адна з іх — кадравая. Ёсць людзі, што працуюць сумленна, але ёсць і іншыя. У вёсцы ніколі не было лёгка, там трэба, груба кажучы, “укалваць”, а многія развучыліся працаваць. Хутка ў раён прыбудзе восем новых камбайнаў — а чаргі з камбайнераў не назіраецца. Не хапае спецыялістаў і проста адказных работнікаў. Прынамсі, гэта праблема любой галіны, не толькі сельскагаспадарчай. Маюцца вакансіі нават на кіраўнічыя пасады — няма людзей з адпаведнай спецыялізацыяй. Таму і вымушаны прадпрыемствы шукаць і прывозіць “чужых” работнікаў. Сцяпан Чачуха прывёў прыклад старадарожскага філіяла “Марк Фармэль”, дзе працуюць не толькі мясцовыя, але і з Глуска, Любані. Ёсць і ў нашым раёне прадпрыемствы, куды, напрыклад, прыязджаюць працаваць бабруйчане. Кадравая праблема патрабуе комплекснага падыходу, лічыць кіраўнік раёна, адзін з  важных фактараў — арэнднае жыллё для маладых спецыялістаў, і яго плануюць будаваць. У гэтай жа плоскасці ляжыць і праблема адкрыцця новай вытворчасці ў Глуску. Ёсць пустуючыя памяшканні, ёсць ужо нейкія ідэі, што б гэта магло быць, але першае пытанне, якое задасць патэнцыяльны інвестар: ці забяспечыце вы нам пэўную колькасць спецыялістаў? Рознарабочымі таксама ж не ўладкуеш усіх, мінулі часы, калі праца была пераважна ручной. Глушчанам над гэтым таксама трэба задумацца, упэўнены Сцяпан Чачуха.

Праўда, не ўсё так песімістычна, заўважыў старшыня райвыканкама. У ногу з сучаснасцю ідзе лясгас, развіваюцца прыватныя гаспадаркі, прынамсі, фермерскія, свінакомплекс у Побліне. Тым болей крыўдна, калі людзі, якія ні разу не былі ў Глуску, у інтэрнэце паліваюць яго гразёю. Сцяпан Чачуха згадаў прыклад, блізкі медыкам: усе, хто не паленаваўся, перапосцілі навіну пра каранавірус у Веснаўскім дзетдоме, але ж ніхто потым і не ўспомніў, не пацікавіўся і не напісаў, што захварэўшых дзяцей вылечылі.

Што датычыцца здароўя ўвогуле, то далёка не ў кожным раёне створаны такія ўмовы для яго захавання, як у нас, лічыць старшыня. Басейн, стадыён, трэнажорныя залы, арганізоўваюцца групы для заняткаў спортам. Прыемна зараз глянуць і на бальніцу, на яе вонкавы выгляд, што ні кажы, а панылыя сцены бадзёрасці не дабаўляюць. Наступны крок — замена і папаўненне неабходнага медыцынскага абсталявання.

А. ВАСІЛЕЎСКАЯ

Фота Г. АЎТУХОВАЙ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб пытаннях медыцынскіх і не толькі гаварыў старшыня Глускага райвыканкама Сцяпан Чачуха падчас сустрэчы з калектывамі бальніцы і цэнтра гігіены і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика