Па назіральнікаў з Віцебска на ўчастак прыехалі "касманаўты". 21.by

Па назіральнікаў з Віцебска на ўчастак прыехалі "касманаўты"

05.08.2020 18:00 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Віцебскія "касманаўты" на месцы здарэння / Еўрарадыё

5 жніўня на выбарчым участку, што знаходзіцца ў 25-й школе ў Віцебску, затрымалі чацвярых незалежных назіральнікаў ад ініцыятывы "Сумленныя людзі". Дырэктар школы адмовіўся пускаць назіральнікаў на ўчастак, а пазней і паспрабаваў выгнаць з будынка школы. Дыялог зайшоў у тупік, супрацоўнікі адміністрацыі школы націснулі на "трывожную кнопку". Праз пэўны час на месца прыбыў нарад міліцыі.

— Я зайшоў у памяшканне школы. Каля дзвярэй стаялі дырэктар і завуч і не пускалі нас унутр. Завуч спытала маё прозвішча, сказала, што мне нельга знаходзіцца ў школе, і папрасіла пакінуць памяшканне. Я сказаў, што я акрэдытаваны назіральнік і мне трэба на ўчастак. Яна ўсё роўна не пускала, — расказвае адзін з затрыманых назіральнікаў. — Мы сказалі, што хочам знаходзіцца тут, нягледзячы на тое, што мы не дапушчаныя. Мы ж маглі падлічваць, колькі людзей заходзіць на наш выбарчы ўчастак. Мы нават не ведалі, ці ёсць на ўчастку тры чалавекі назіральнікаў, якія лічацца ў спісах! Можа, нас наогул падманвалі?

Як аказалася, назіральнікі на ўчастку былі, усе трое — настаўнікі са школы. Я з імі пагаварыў, спытаў, ці не хоча хто-небудзь з іх памяняцца? Але ніхто не хацеў.

ЦВК Беларусі пад маркай складанай эпідэміялагічнай сітуацыі абмежавала колькасць назіральнікаў на ўчастку трыма ў дні датэрміновага галасавання і пяццю ў дзень выбараў. Незалежныя назіральнікі ў тройку не трапілі.

Дзяжурная група, якая прыехала па тэрміновым выкліку — міліцыянеры ў шлемах і бронекамізэльках, — выслухала абодва бакі. Але прыйшла да высновы, што як такога складу адміністрацыйнага правапарушэння няма. 

— Яны нават сталі раіць прадстаўнікам адміністрацыі школы, каб нам дазволілі знаходзіцца ў памяшканні школы. Але потым трывожная група выклікала прадстаўнікоў РАУС. Па прыездзе гэты міліцыянер адразу пайшоў кудысьці з дырэктарам школы. Пра што яны размаўлялі — я не ведаю. Напэўна, дамаўляліся, як будуць дзейнічаць.

Далей усіх чатырох назіральнікаў папрасілі праехаць у Першамайскі РАУС для разбору па распачатым у дачыненні да іх адміністрацыйным працэсе па артыкуле... 17.1 КаАП — дробнае хуліганства.

— У нас узяў тлумачэнне кіраўнік аддзела аховы правапарадку. Ён нас апытваў і складаў акт апытання. Мы ўсе прачыталі, я ў цэлым пагадзіўся і акт падпісаў. У выніку ў РАУС нам сказалі, што мы нічога не парушылі. У нас папрасілі прабачэння і нават сказалі, што патэлефануюць дырэктару, растлумачаць, што не трэба так рабіць, як яны зрабілі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Віцебскія "касманаўты" на месцы здарэння / Еўрарадыё 5 жніўня на выбарчым участку, што знаходзіцца ў 25-й школе ў Віцебску, затрымалі чацвярых незалежных...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика