У Карэліцкім раёне галасаванне на выбарах Прэзідэнта Беларусі прайшло ў штатным рэжыме і без парушэнняў, паведаміў старшыня Карэліцкай раённай выбарчай камісіі Ігар Лазарэвіч.
Па яго словах, галасаванне адбылося ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, без якіх-небудзь парушэнняў. Яўка выбаршчыкаў у раёне традыцыйна высокая. На выбарчыя ўчасткі прыйшлі 15802 чалавекі, або 91,3% ад агульнай колькасці выбаршчыкаў.
Іна ЛЕЙКА