Поздравление президента Беларуси со 125-летием со дня рождения Якуба Коласа
29.03.2010 13:06
—
Новости Политики
| БелТА
Источник материала: БелТА Дарагія суайчыннікі!Шчыра віншую вас са 125-годдзем з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Якуба Коласа. Вялікі пясняр займае адно з найбольш пачэсных месцаў у сузор'і славутых сыноў нашай краіны. Якуб Колас - знакаміты класік нацыянальнай літаратуры, буйны грамадскі i дзяржаўны дзеяч, вучоны i педагог, чалавек шматграннага таленту, светлага розуму, шчодрай душы, які нястомна служыў Беларусі, праслаўляў яе ва ўсім свеце. Літаратурная спадчына Якуба Коласа - гэта сапраўдная энцыклапедыя народнага жыцця, скарбонка выдатнай, прыгожай i чыстай беларускай мовы. Яго бессмяротныя творы складаюць падмурак нашай духоўнай культуры, абуджаюць у сэрцах людзей пачуцці патрыятызму і гонару за Радзіму. Няхай жа i надалей жыццё i дзейнасць Якуба Коласа будуць для нас яскравым прыкладам невычэрпнай любві да Айчыны, вучаць шанаваць i берагчы сваю зямлю, самааддана працаваць на карысць беларускага народа. Жадаю вам здароўя, поспехаў, шчасця i дабрабыту. Аляксандр Лукашэнка. 3 лістапада 2007 года. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дарагія суайчыннікі! Шчыра віншую вас са 125-годдзем з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Якуба Коласа. Вялікі пясняр займае адно з найбольш пачэсных месцаў...
|
|