Беларускія будаўнікі ўзводзяць жыллё за мяжой
18.08.2009
—
Новости Политики
|
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 18 жнiўня прыняў з дакладам Старшыню Праўлення Нацыянальнага банка Беларусi Пятра Пракаповiча. Аляксандру Лукашэнку даложана аб выкананнi шэрагу даручэнняў кiраўнiка дзяржавы. У прыватнасцi, гаворка iшла пра тое, якiя меры прынятыя ў гэтым годзе па забеспячэннi будаўнiцтва жылля, пра меры, якiя прымаюцца ўрадам i аблвыканкамамi па выкананнi заданняў па будаўнiцтве ў Беларусi 8 млн кв. м жылля ў 2010 годзе. Таксама Прэзiдэнт быў праiнфармаваны аб рабоце беларускiх будаўнiкоў па ўзвядзеннi жылля за межамi Беларусi, гэта значыць аб экспарце будаўнiчых паслуг. Акрамя таго, гаворка iшла пра работу 12 сельгасарганiзацый, якiя замацаваныя за Нацыянальным банкам. Усе даручэннi Прэзiдэнта, што датычацца iх работы, выконваюцца. Асаблiвая ўвага на сустрэчы была нададзена распрацоўцы праграмы развiцця Прыпяцкага Палесся, якая ахоплiвае 7 раёнаў Беларусi, што прымыкаюць да ракi Прыпяць. Прэзiдэнту таксама даложана аб выкананнi яго даручэнняў па правядзеннi эксперыменту на базе ААТ "Александрыйскае", а таксама гаспадарак у Пружанскiм i Шклоўскiм раёнах. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь. |