У Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання Узброеных Сiлаў новае кiраўнiцтва
					01.09.2009
					 —
					Новости Политики
					
          	| 
					  
				 
				
				
				Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусi Аляксандр Лукашэнка сваiм указам назначыў генерал-маёра Івана Чавуса камандуючым войскамi Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання Узброеных Сiлаў Рэспублiкi Беларусь, вызвалiўшы яго ад пасады начальнiка штаба — першага намеснiка камандуючага войскамi Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання Узброеных Сiлаў Рэспублiкi Беларусь. Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь Аляксандра Лукашэнкi палкоўнiк Андрэй Раўкоў назначаны начальнiкам штаба — першым намеснiкам камандуючага войскамi Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання Узброеных Сiлаў Рэспублiкi Беларусь.  |