Сур'ёзная перавага Беларусi ў высокiм iнтэлектуальным патэнцыяле яе моладзi. 21.by

Сур'ёзная перавага Беларусi ў высокiм iнтэлектуальным патэнцыяле яе моладзi

01.09.2009 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пра гэта заявiў у Мiнску на прэс-канферэнцыi з нагоды завяршэння сваiх паўнамоцтваў Надзвычайны i Паўнамоцны Пасол Злучанага Каралеўства Вялiкабрытанii i Паўночнай Ірландыi ў Рэспублiцы Беларусь Найджэл Гулд-Дэвiс, перадае БЕЛТА.

"Не сакрэт, што Беларусь, як i ўсе краiны, выпрабоўваецца сусветным глабальным крызiсам. Для ўсiх нас гэта беспрэцэдэнтны выклiк. Вельмi важна, каб мы заставалiся адкрытымi адзiн для аднаго. Не выпадкова для Беларусi адкрылiся новыя магчымасцi не толькi з боку ЕС, але i iншых арганiзацый — МВФ, Сусветнага банка i iнш. Крызiс вымушае ўсе краiны прымаць цяжкiя, балючыя рашэннi. Ёсць агульная думка, што ў свеце пасля крызiсу з'явiцца больш абмежаванняў, чым было да яго. Канкурэнцыя стане больш жорсткай, i ўсiм нам давядзецца бегчы з усiх ног, каб хоць бы застацца на ранейшым месцы", — адзначыў дыпламат.

Але, паводле слоў Найджэла Гулд-Дэвiса, у Беларусi ёсць адна сур'ёзная перавага — гэта моладзь. "Беларуская моладзь не перастае ўражваць мяне сваёй прыстойнасцю, здольнасцямi i працоўнай этыкай. У ёй сканцэнтраваны бязмерны патэнцыял", — сказаў ён.

Пасол прывёў прыклад вялiкага iнтэлектуальнага патэнцыялу беларускай моладзi, якi заключаецца ў тым, што ўсё больш мiжнародных кампанiй i арганiзацый размяшчаюць заказы на распрацоўку праграмнага забеспячэння ў Беларусi. "У тым лiку Лонданская фондавая бiржа. Задумайцеся, у Беларусi ствараюцца праграмы для самага вялiкага фiнансавага цэнтра ў свеце. Я сам пра гэта даведаўся толькi нядаўна i нават не мог уявiць, што такое магчыма, калi не прыехаў бы ў Беларусь", — рэзюмаваў Найджэл Гулд-Дэвiс.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта заявiў у Мiнску на прэс-канферэнцыi з нагоды завяршэння сваiх паўнамоцтваў Надзвычайны i Паўнамоцны Пасол Злучанага Каралеўства Вялiкабрытанii i Паўночнай Ірландыi ў Рэспублiцы Беларусь Найджэл Гулд-Дэвiс, перадае БЕЛТА
 
 
Главные новости сегодня
 

Новости Вашего города
ТОП-новости Беларуси
Прислать новость
Лента новостей
РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика