Аляксандр Лукашэнка павiншаваў удзельнiкаў ІV Форуму творчай i навуковай iнтэлiгенцыi краiн СНД у Кiшынёве
					24.09.2009
					 —
					Новости Политики
					
          	| 
					  
				 
				
				
				Прывiтальнае пасланне кiраўнiка беларускай дзяржавы зачытаў дырэктар Iнфармацыйна-аналiтычнага цэнтра пры Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Беларусi, паўнамоцны прадстаўнiк Беларусi ў Савеце па гуманiтарным супрацоўнiцтве краiн СНД Алег Праляскоўскi. У вiншавальным пасланнi Аляксандра Лукашэнкi падкрэслiваецца, што сёння асаблiвае значэнне набываюць непасрэдныя кантакты дзеячаў адукацыi, навукi i культуры краiн Садружнасцi. "З'яўляючыся найважнейшым складальнiкам мiждзяржаўных адносiнаў, гэтыя сувязi неабходныя для захавання i прымнажэння агульнай культурнай спадчыны, плённай навуковай творчасцi, сумеснага пошуку вырашэння надзённых пытанняў iнтэграцыi i сусветных праблем", — гаворыцца ў пасланнi. Бягучы год аб'яўлены Саветам кiраўнiкоў дзяржаў СНД Годам моладзi ў Садружнасцi. Яе прадстаўнiкоў нямала сярод дэлегатаў форуму. Прэзiдэнт Беларусi выказаў упэўненасць, што гэта мерапрыемства будзе садзейнiчаць выхаванню маладых грамадзян дзяржаў СНД у духу iдэалаў гуманiзму, талерантнасцi, усебаковага супрацоўнiцтва, мiру i згоды. Кiраўнiк беларускай дзяржавы ў сваiм пасланнi пажадаў усiм удзельнiкам форуму моцнага здароўя, невычэрпнай энергii, поспехаў i дабрабыту. Форум творчай i навуковай iнтэлiгенцыi дзяржаў — удзельнiц СНД, якi адкрыўся ў Кiшынёве, праводзiцца ў Малдове ўпершыню. У рабоце форуму ўдзельнiчаюць каля 450 вядомых вучоных, дзеячаў мастацтва, дзеячаў у галiне адукацыi краiн СНД у складзе 11 дэлегацый — ад Азербайджана, Арменii, Беларусi, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы, Расii, Таджыкiстана, Туркменiстана, Узбекiстана, Украiны. БЕЛТА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код: 
							
							На вашем ресурсе это будет выглядеть так 
							Прывiтальнае пасланне кiраўнiка беларускай дзяржавы зачытаў дырэктар Iнфармацыйна-аналiтычнага цэнтра пры Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Беларусi, паўнамоцны прадстаўнiк Беларусi ў Савеце па гуманiтарным супрацоўнiцтве краiн СНД Алег Праляскоўскi 
  | 
 
		
		
		 
     |