Да Мытнага саюза Беларусi, Казахстана i Расii могуць падключыцца iншыя дзяржавы
27.10.2009
—
Новости Политики
|
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка лiчыць, што да Мытнага саюза Беларусi, Казахстана i Расii могуць падключыцца iншыя дзяржавы. Такую думку ён выказаў, сустракаючыся ў Мiнску з генеральным сакратаром ЕўрАзЭС Таiрам Мансуравым, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Мы даўно гаварылi, што калi хтосьцi не гатовы, добра, мы не будзем нi чакаць, нi бегчы наперад, мы створым Мытны саюз з тымi дзяржавамi, хто да гэтага гатовы. Хто не гатовы, калi ласка, прыглядайцеся, ён адкрыты, далучайцеся", — дадаў Прэзiдэнт Беларусi. Чарговае пасяджэнне Мiждзяржаўнага савета ЕўрАзЭС на ўзроўнi кiраўнiкоў дзяржаў пройдзе 27 лiстапада ў Мiнску. У праект парадку дня ўключаны 19 пытанняў. Сярод найбольш важных — рэалiзацыя сумесных мераў па пераадоленнi наступстваў сусветнага фiнансавага крызiсу ў дзяржавах — членах ЕўрАзЭС, пытаннi супрацоўнiцтва па падтрыманнi рэжыму знешнiх межаў, па стварэннi агульнага страхавога рынку краiн ЕўрАзЭС. "Мы заўсёды ганарымся тым, што Мiнск садзейнiчае добрай рабоце iнтэграцыйных органаў. Напэўна, i дух, i атмасфера, якiя пануюць у Мiнску, садзейнiчаюць добрай i, самае галоўнае, эфектыўнай працы, прыняццю ўзважаных i разумных рашэнняў", — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка лiчыць, што да Мытнага саюза Беларусi, Казахстана i Расii могуць падключыцца iншыя дзяржавы. Такую думку ён выказаў, сустракаючыся ў Мiнску з генеральным сакратаром ЕўрАзЭС Таiрам Мансуравым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
|
|