Работу з кадрамi — на новы ўзровень
27.10.2009
—
Новости Политики
|
У адпаведнасцi з рашэннем калегii Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта на базе Акадэмii кiравання праведзены семiнар-нарада з кiраўнiкамi рэспублiканскiх i мясцовых дзяржорганаў, на якiх ускладзена арганiзацыя работы з кадрамi, начальнiкамi кадравых службаў па пытаннi выканання патрабаванняў кiраўнiка дзяржавы па рэалiзацыi кадравай палiтыкi. Удзельнiкамi нарады абмеркаваныя найбольш актуальныя праблемы па тэме семiнара, меры, што прымаюцца дзяржорганамi i арганiзацыямi, па лiквiдацыi недахопаў, выяўленых падчас маштабнай праверкi. У мэтах павышэння эфектыўнасцi работы з кiраўнiкамi i персаналам вядзецца пошук i падрыхтоўка кампетэнтных кiраўнiкоў i работнiкаў для народнагаспадарчага комплексу краiны, якiя ўмеюць генерыраваць i мэтанакiравана ўкараняць новыя iдэi, нестандартна мыслiць, прымаць неабходныя рашэннi. У дзяржорганах створаны банкi звестак аб маладых кiраўнiках, у дачыненнi да якiх плануецца сiстэмная падрыхтоўка, у тым лiку i замежныя стажыроўкi, для вылучэння на кiруючую работу. Асаблiвая ўвага надаецца рэзерву кадраў, павышэнню вынiковасцi яго выкарыстання на практыцы, недапушчальнасцi такiх негатыўных з'яў, як пратэкцыянiзм, "сямейнасць", перасаджванне з крэсла ў крэсла кiраўнiкоў, якiя скампраметавалi сябе i "правалiлi" даручаны ўчастак. У працэсе семiнара прадстаўнiкi дзяржорганаў выказалi канкрэтныя прапановы па павышэннi эфектыўнасцi кадравай палiтыкi. Спектр выкладзеных праблем шырокi. Разам з прапановамi па павышэннi прэстыжу кiраўнiка, стымуляваннi замацавання маладых спецыялiстаў у вёсцы, укараненнi новых кадравых тэхналогiй, планаваннi i прагназаваннi патрэбы эканомiкi рэспублiкi ў працоўных рэсурсах, умацаваннi кадравых службаў дзяржорганаў прапанавана ўвесцi сiстэму маральных стандартаў прафесiйных паводзiнаў i маральных абавязкаў, якiя павiнны захоўвацца дзяржаўнымi служачымi (Этычны кодэкс). Для эфектыўнай iх рэалiзацыi важна выпрацаваць дзейсныя механiзмы, аб'яднаўшы i сiстэматызаваўшы iх у праграмны дакумент, якi з'яўляўся б кiраўнiцтвам да дзеяння ў рабоце дзяржорганаў i арганiзацый. Як уяўляецца, сёння такiм стрыжнем можа стаць новая Канцэпцыя дзяржаўнай кадравай палiтыкi на перыяд 2011—2015 гг., у якой будуць улiчаныя ўсе асаблiвасцi i тонкасцi кадравай работы. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У адпаведнасцi з рашэннем калегii Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта на базе Акадэмii кiравання праведзены семiнар-нарада з кiраўнiкамi рэспублiканскiх i мясцовых дзяржорганаў, на якiх ускладзена арганiзацыя работы з кадрамi, начальнiкамi кадравых службаў па пытаннi выканання патрабаванняў кiраўнiка дзяржавы па рэалiзацыi кадравай палiтыкi.
|
|