Ярмошына: рашэньне Эўразьвязу драконаўскае
18.11.2009
—
Новости Политики
|
Тым ня менш у рашэньнях Эўразьвязу выказваецца спадзяваньне на дэмакратызацыю выбарчага заканадаўства і правядзеньне свабодных выбараў у Беларусі. Спадарыня Ярмошына заявіла, што “асноўным дэмакратызатарам выбарчага заканадаўства, стваральнікам пераменаў па дэмакратычнасьці выбарчага працэсу” была якраз ЦВК пад яе кіраўніцтвам. Маўляў, у гэтым пляне “мы свае абавязкі выконваем”. На гэты момант зьмены ў выбарчы кодэкс дапрацоўваюцца ў галоўным прававым упраўленьні адміністрацыі прэзыдэнта. І цягам гэтага тыдня павінны быць унесены ў парлямэнт. Ці будзе іх дастаткова, каб закрыць гэтае пытаньне ў дыялёгу з ЭЗ? “Я не магу адказваць за ЭЗ. Толькі ЭЗ можа сказаць, ці будуць яны дастатковымі. Паколькі яны мяняюць свае патрабаваньні і плянкі рэгулярна і штораз тая ці іншая місія, залежна ад уласнага густу, жаданьня і погляду на жыцьцё, можа прад’яўляць новыя патрабаваньні. Таму я не магу назваць што-небудзь дастатковым”. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рада Эўразьвязу прыняла рашэньне падоўжыць на год візавыя санкцыі супраць афіцыйнага Менску да кастрычніка 2010 году. Адначасова гэтыя санкцыі замарожаныя да кастрычніка. Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына сказала, што нічога добрага і не чакала.
|
|