Банкi Беларусi вызваляюцца ад абавязковага пакрыцця стратаў па экспартных крэдытах. 21.by

Банкi Беларусi вызваляюцца ад абавязковага пакрыцця стратаў па экспартных крэдытах

19.11.2009 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Беларусi выключана абавязковасць удзелу страхавальнiка (банка) у пакрыццi магчымых стратаў у вынiку непагашэння экспартнага крэдыту. Адказнасць па iх поўнай кампенсацыi (пры надыходзе страхавога выпадку) ускладзена на беларускае РУП экспартна-iмпартнага страхавання "Белэксiмгарант", якiм ажыццяўляецца страхаванне экспартных рызык з падтрымкай дзяржавы. Адпаведны ўказ № 552, якiм унесены дапаўненне i змяненнi ва ўказ ад 25 жнiўня 2006 года № 534 "Аб садзейнiчаннi развiццю экспарту тавараў (работ, паслуг)", Прэзiдэнт Беларусi падпiсаў 16 лiстапада.

Дакументам удасканальваецца сiстэма эканамiчнага стымулявання экспарту з выкарыстаннем механiзмаў страхавой абароны ад камерцыйных i палiтычных экспартных рызык.

Прыняцце ўказа дае магчымасць Нацыянальнаму банку выключыць патрабаваннi да банкаў аб фармiраваннi спецыяльных рэзерваў на пакрыццё магчымых стратаў ад непагашэння экспартнага крэдыту (у памеры да 100 працэнтаў выдадзенага крэдыту), рызыка непагашэння якога застрахавана ў РУП "Белэксiмгарант".

Такiм чынам, будзе лiквiдаваны стрымальны фактар у развiццi экспартнага крэдытавання, таму будуць павялiчаны яго аб'ёмы i пашыраны экспартны патэнцыял краiны.

У мэтах недапушчэння знiжэння фiнансавай устойлiвасцi дзяржаўнай страхавой арганiзацыi "Белэксiмгарант" указам таксама ўстаноўлены яе ўдзел у пакрыццi стратаў па страхаваннi экспартных рызык у межах 5 працэнтаў уласнага капiталу (цяпер — да 20 працэнтаў), а сума, якая перавышае названую велiчыню, будзе (як i цяпер) выплачвацца за кошт бюджэтных пазык.

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусi выключана абавязковасць удзелу страхавальнiка (банка) у пакрыццi магчымых стратаў у вынiку непагашэння экспартнага крэдыту. Адказнасць па iх поўнай кампенсацыi (пры надыходзе страхавога выпадку) ускладзена на беларускае РУП экспартна-iмпартнага страхавання "Белэксiмгарант", якiм ажыццяўляецца страхаванне экспартных рызык з падтрымкай дзяржавы. Адпаведны ўказ № 552, якiм унесены дапаўненне i змяненнi ва ўказ ад 25 жнiўня 2006 года № 534 "Аб садзейнiчаннi развiццю экспарту тавараў (работ, паслуг)", Прэзiдэнт Беларусi падпiсаў 16 лiстапада.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика