Беларусь, Расiя i Казахстан дамовiлiся аб умовах стварэння Мытнага саюза
28.11.2009
—
Новости Политики
|
"Толькi што вышэйшым органам Мытнага саюза быў разгледжаны i адобраны шэраг прынцыповых стратэгiчных рашэнняў, якiя вызначаюць перспектывы развiцця Мытнага саюза", — заявiў Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка на пасяджэннi Мiждзяржсавета ЕўрАзЭС у вузкiм складзе па вынiках праведзенай да гэтага сустрэчы прэзiдэнтаў Беларусi, Расii i Казахстана. "У ходзе няпростых, але змястоўных перагавораў мы выйшлi з кампрамiснай i збалансаванай дамоўленасцю, рэалiзацыя якой здольна запусцiць механiзмы глыбокай эканамiчнай iнтэграцыi з элементамi адзiнай эканамiчнай прасторы", — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Ён таксама дадаў: "Мы дамовiлiся, што ў першай палове будучага года мы вырашаем усе пытаннi i выходзiм на адзiную мытную прастору. Мы таксама дамовiлiся, што сустрэнемся ў сярэдзiне снежня ў Алматы i вырашым пытаннi стварэння адзiнай эканамiчнай прасторы, вызначым тэрмiны яе стварэння. Мы дамовiлiся, што з 1 лiпеня 2010 года разам, трыма дзяржавамi, выйдзем на адзiную мытную тэрыторыю". "Я ўпэўнены, што калi гэтыя механiзмы пакажуць на справе сваю рэальную эфектыўнасць, дзеяздольнасць, то ў такi Мытны саюз рушаць i iншыя нашы партнёры па супольнiцтве", — падкрэслiў Прэзiдэнт Беларусi. Стварэнне Мытнага саюза Беларусi, Расii i Казахстана павiнна павысiць эфектыўнасць i канкурэнтаздольнасць нацыянальных эканомiк. "Мы стаiм на парозе якасна новага iнтэграцыйнага ўтварэння, якое вызначыць будучае не толькi нацыянальных эканомiк", — сказаў Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся да ўдзельнiкаў сустрэчы.Разам з тым Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў, што "шэраг рашэнняў з'яўляюцца вельмi адчувальнымi для беларускага боку (i не толькi для нас) i не ва ўсiм нясуць пазiтыўны поспех". "Аднак мы свядома iдзём на гэта, бо ў канчатковым вынiку збалансаваны ўлiк iнтарэсаў прывядзе да агульных станоўчых рэзультатаў як для кожнай краiны, так i грамадства ў цэлым", — дадаў ён. Аляксандр Лукашэнка выказаў надзею на тое, што сiгналы аб тым, што некаторыя нашы партнёры не настроены на справе даказваць сваю прыхiльнасць да кампрамiсаў i гiбкасцi пры вырашэннi агульных праблем, беспадстаўныя. Прэзiдэнты Беларусi, Казахстана i Расii дамовiлiся, што 18 снежня абмяркуюць план канкрэтных дзеянняў па стварэннi адзiнай эканамiчнай прасторы (АЭП). Аб гэтым паведамiў на пасяджэннi Мiждзяржаўнага савета ЕўрАзЭС на ўзроўнi кiраўнiкоў дзяржаў у пашыраным складзе Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка. Прэзiдэнт адзначыў, што складаная эканамiчная сiтуацыя, выклiканая сусветным крызiсам, з'яўляецца не толькi выпрабаваннем для эканомiк кожнай з дзяржаў-членаў, але павiнна стаць стымулам для паглыблення супрацоўнiцтва ўнутры ЕўрАзЭС. Канкрэтным праяўленнем гэтага i з'яўляецца ствараемы Мытны саюз. Наступным ключавым этапам павiнна стаць утварэнне ў сярэдзiне наступнага года адзiнай мытнай тэрыторыi. "А потым без затрымак мы павiнны выйсцi на самы высокi ўзровень эканамiчнай iнтэграцыi — стварыць адзiную эканамiчную прастору", — сказаў Аляксандр Лукашэнка. У рамках АЭП будуць дзейнiчаць агульны энергетычны рынак, сфармiравана адзiная транспартная прастора, вырашаны шэраг iншых прынцыповых пытанняў. Адзiная эканамiчная прастора (АЭП) вызначыць у Беларусi, Казахстане i Расii роўнадагаворныя цэны на энергарэсурсы, заявiў Прэзiдэнт Беларусi. Паводле яго слоў, са стварэннем Адзiнай эканамiчнай прасторы "ўсе будуць у роўных умовах работы, у тым лiку i па такiх адчувальных пытаннях, як роўнадагаворныя цэны на энергарэсурсы". Як падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка, у рамках Мытнага саюза застаюцца пэўныя бар'еры: санiтарныя, тэхнiчныя i iншыя. "У апошнiя гады мы не раз былi сведкамi выкарыстання гэтых элементаў у мэтах, якiя не маюць нiчога агульнага з сумленным гандлем. А ў рамках Адзiнай эканамiчнай прасторы iх быць не павiнна i не будзе, як i дамовiлiся прэзiдэнты", — сказаў беларускi лiдар. Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў, што АЭП разглядаецца як поўнасцю абгрунтаваная, лагiчная i закончаная форма эканамiчнай iнтэграцыi на постсавецкай прасторы. Беларусь, Казахстан i Расiя з 1 студзеня 2010 года ўводзяць Адзiны мытны тарыф. Такое рашэнне прынялi ўчора ў Мiнску прэзiдэнты Беларусi, Казахстана i Расii. Паўнамоцтвы па фармiраваннi Адзiнага мытнага тарыфу перадаюцца наднацыянальнаму органу — Камiсii Мытнага саюза. З 1 лiпеня 2010 года пачне функцыянаваць мытная тэрыторыя Беларусi, Казахстана i Расii. На думку Аляксандра Лукашэнкi, стварэнне Адзiнай эканамiчнай прасторы з'яўляецца натуральным шляхам развiцця эканамiчных адносiнаў памiж краiнамi. Стварэнне Мытнага саюза дасць магчымасць Беларусi, Казахстану i Расii выйсцi да 2015 года на прырост ВУП у 15 працэнтаў, заявiў журналiстам у Мiнску Прэзiдэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў. Таджыкiстан i Кыргызстан заявiлi аб сваiм жаданнi ўступiць у Мытны саюз, заявiў журналiстам Прэзiдэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў. Краiны Мытнага саюза да 1 лiпеня 2010 года прадоўжаць перагаворы аб пошлiнах на аўтамабiлi i нафту. Аб гэтым паведамiў намеснiк прэм'ер-мiнiстра Андрэй Кабякоў, каментуючы вынiкi пасяджэння Мiждзяржсавета ЕўрАзЭС i перагавораў на ўзроўнi кiраўнiкоў дзяржаў Беларусi, Казахстана i Расii. "Мы павiнны ўсе абмежаваннi ў знешнiм гандлi зняць да 1 лiпеня 2010 года, бо яны з'яўляюцца мерамi, якiя абмяжоўваюць узаемны гандаль", — сказаў Андрэй Кабякоў. "Гэта значыць мы да канца гэтага года i на працягу першага паўгоддзя 2010 года павiнны выйсцi на стварэнне адзiнай мытнай тэрыторыi", — падкрэслiў вiцэ-прэм'ер. "Да 1 лiпеня 2010 года будзе прадоўжаны перагаворны працэс, таму што ў бакоў прэтэнзii адзiн да аднаго, i яны павiнны быць урэгуляваны да 1 лiпеня, у тым лiку пытанне аб пошлiнах", — адзначыў Андрэй Кабякоў. БЕЛТА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Толькi што вышэйшым органам Мытнага саюза быў разгледжаны i адобраны шэраг прынцыповых стратэгiчных рашэнняў, якiя вызначаюць перспектывы развiцця Мытнага саюза", — заявiў Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка на пасяджэннi Мiждзяржсавета ЕўрАзЭС у вузкiм складзе па вынiках праведзенай да гэтага сустрэчы прэзiдэнтаў Беларусi, Расii i Казахстана. "У ходзе няпростых, але змястоўных перагавораў мы выйшлi з кампрамiснай i збалансаванай дамоўленасцю, рэалiзацыя якой здольна запусцiць механiзмы глыбокай эканамiчнай iнтэграцыi з элементамi адзiнай эканамiчнай прасторы", — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Ён таксама дадаў: "Мы дамовiлiся, што ў першай палове будучага года мы вырашаем усе пытаннi i выходзiм на адзiную мытную прастору. Мы таксама дамовiлiся, што сустрэнемся ў сярэдзiне снежня ў Алматы i вырашым пытаннi стварэння адзiнай эканамiчнай прасторы, вызначым тэрмiны яе стварэння. Мы дамовiлiся, што з 1 лiпеня 2010 года разам, трыма дзяржавамi, выйдзем на адзiную мытную тэрыторыю".
|
|