Лядовы палац у Баранавiчах адкрыўся напярэдаднi Новага года
30.12.2009
—
Новости Политики
|
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка ўзяў удзел у цырымонii адкрыцця гэтага культурна-спартыўнага комплексу, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Як падкрэслiў Прэзiдэнт, за апошнiя паўтара дзясятка гадоў у Беларусi склалася так, што напярэдаднi Новага года дзяржава робiць асаблiвыя падарункi, значныя для жыхароў канкрэтных рэгiёнаў i краiны ў цэлым. У канцы мiнулага года быў праведзены прыродны газ у Бярэзiнскi раён Мiнскай вобласцi, у сталiцы пабудаваны веладром, у горадзе Бярозе Брэсцкай вобласцi адкрыта лядовая арэна з барцоўскай залай. "У кожнай моцнай сям'i ёсць традыцыi. Цудоўна, што яны сфармiравалiся ў нас — народа маладой суверэннай i незалежнай Беларусi. Гэта таксама адзiн з абавязковых атрыбутаў адзiнай з'яднанай нацыi", — сказаў кiраўнiк дзяржавы. "Мы застаёмся верныя сваiм традыцыям, нягледзячы нi на якiя крызiсы, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. — Я ведаю пра той шквал крытыкi, якi зноў абрушыцца на мяне: маўляў, у свеце крызiс, а ўзводзяцца чарговыя палацы. Я не хачу нават уступаць у спрэчкi i палемiку з такiмi пустасловамi. Таму што пабудаваны комплекс — гэта дадатковыя рабочыя месцы, iх больш за сотню, новы iмпульс для развiцця раёна i такога буйнога горада. У рэшце рэшт, гэта прамы шлях да прыгажосцi i здароўя". "Некалi мы вызначылi мэту сваёй дзейнасцi — моцная i квiтнеючая Беларусь. І такой павiнна быць уся краiна — ад сталiцы да самых аддаленых населеных пунктаў. Таму самая пiльная ўвага ў нас надаецца ўсебаковаму развiццю малых i сярэднiх гарадоў, забеспячэнню роўных умоў для жыцця ў горадзе i вёсцы", — адзначыў кiраўнiк дзяржавы. Гэта ўжо шосты лядовы палац у Брэсцкай вобласцi. У блiжэйшыя 5 гадоў тут плануецца пабудаваць яшчэ тры. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што адно з самых важных прызначэнняў комплексу — гэта тое, што ён стане сапраўдным цэнтрам адпачынку i здаровага ладу жыцця для людзей розных узростаў. "Я хачу, каб вашы дзецi ўмелi рабiць усё тое, што ўмеюць рабiць мае дзецi. Каб праз некалькi гадоў вы мяне не папракнулi, што мы не стварылi ўмовы для таго, каб вашы дзецi далучылiся да вялiкiх нормаў чалавечага жыцця. Я хачу, каб вы менш хадзiлi ў аптэкi, звярталiся ў бальнiцы. Пазбегнуць гэтага можна толькi тут, — сказаў кiраўнiк дзяржавы. — Хочаце быць здаровымi — iдзiце на футбольныя палi, баскетбольныя пляцоўкi, лёгкаатлетычныя дарожкi, басейны, лядовыя палацы. Гэта ўклад у здароўе нацыi". Аляксандр Лукашэнка выказаў надзею, што новы комплекс стане сапраўдным храмам здаровага ладу жыцця, своеасаблiвай кузняй будучых чэмпiёнаў, якiя праславяць Беларусь. Прэзiдэнт перадаў сiмвалiчны ключ ад Лядовага палаца юным хакеiстам Брэсцкай вобласцi. Кiраўнiк дзяржавы агледзеў гэты шматфункцыянальны культурна-спартыўны комплекс, у якiм акрамя лядовай пляцоўкi размясцiлiся залы для заняткаў акрабатыкай i мастацкай гiмнастыкай, бiльярда, фiтнэс-цэнтр, камп'ютарная зала. Па свайму напаўненню новы комплекс адпавядае лепшым сусветным узорам. Аляксандру Лукашэнку было даложана аб сацыяльным развiццi i добраўпарадкаваннi Баранавiчаў, развiццi тут i ў галiне спорту i будаўнiцтве спартыўных аб'ектаў. Юныя гiмнасты i акрабаты паказалi Прэзiдэнту невялiкi музычна-спартыўны нумар. Пасля цырымонii адкрыцця на новай лядовай арэне пачаўся хакейны матч памiж камандамi Прэзiдэнта Беларусi i Брэсцкай вобласцi. Удзел у iм прымае i кiраўнiк дзяржавы Аляксандр Лукашэнка. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка ўзяў удзел у цырымонii адкрыцця гэтага культурна-спартыўнага комплексу, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Як падкрэслiў Прэзiдэнт, за апошнiя паўтара дзясятка гадоў у Беларусi склалася так, што напярэдаднi Новага года дзяржава робiць асаблiвыя падарункi, значныя для жыхароў канкрэтных рэгiёнаў i краiны ў цэлым. У канцы мiнулага года быў праведзены прыродны газ у Бярэзiнскi раён Мiнскай вобласцi, у сталiцы пабудаваны веладром, у горадзе Бярозе Брэсцкай вобласцi адкрыта лядовая арэна з барцоўскай залай. |
|