У Беларусi ўдакладнены парадак фармiравання i розыгрышу выйгрышных фондаў электронных iнтэрактыўных гульняў. 21.by

У Беларусi ўдакладнены парадак фармiравання i розыгрышу выйгрышных фондаў электронных iнтэрактыўных гульняў

30.12.2009 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У мэтах удасканалення заканадаўства, якое рэгламентуе правядзенне электронных iнтэрактыўных гульняў, кiраўнiк беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпiсаў указ № 661 "Аб унясеннi дапаўненняў i змяненняў ва Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 10 красавiка 2008 г. № 201".

У адпаведнасцi з указам удакладняецца парадак фармiравання i розыгрышу выйгрышных фондаў электронных iнтэрактыўных гульняў, у тым лiку выйгрышных фондаў, якiя пераходзяць з тыражу ў тыраж. Іх фармiраванне будзе ажыццяўляцца ў парадку i памерах, вызначаных умовамi правядзення такiх гульняў. Пры гэтым выйгрышны фонд электроннай iнтэрактыўнай гульнi будзе фармiравацца ў памеры не менш як 50 працэнтаў i не больш як 70 працэнтаў ад выручкi (з улiкам адлiчэнняў на фармiраванне выйгрышных фондаў, якiя пераходзяць з тыражу ў тыраж).

У мэтах стварэння ўмоў для пашырэння ў Беларусi рынку iнтэрактыўных гульняў Палажэнне аб парадку ажыццяўлення дзейнасцi па арганiзацыi i правядзеннi электронных iнтэрактыўных гульняў дапаўняецца прадпiсаннямi, якiя вызначаюць умовы для правядзення ў краiне iнтэрактыўных гульняў з фiксаваным выйгрышам.

Указ уступае ў сiлу з дня яго афiцыйнага апублiкавання.

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У мэтах удасканалення заканадаўства, якое рэгламентуе правядзенне электронных iнтэрактыўных гульняў, кiраўнiк беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпiсаў указ № 661 "Аб унясеннi дапаўненняў i змяненняў ва Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 10 красавiка 2008 г. № 201".
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика