У Беларусi здымаецца абмежаванне на продаж латарэйных бiлетаў рэалiзатарамi — фiзiчнымi асобамi менш як за суткi да розыгрышу. 21.by

У Беларусi здымаецца абмежаванне на продаж латарэйных бiлетаў рэалiзатарамi — фiзiчнымi асобамi менш як за суткi да розыгрышу

30.12.2009 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Такая норма змяшчаецца ў падпiсаным кiраўнiком дзяржавы Аляксандрам Лукашэнкам указе № 662 "Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў ва ўказы Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 6 лiпеня 2006 г. № 429 i ад 4 мая 2007 г. № 209".

Зняцце абмежавання звязана з устойлiвай тэндэнцыяй росту аб'ёмаў рэалiзацыi латарэйных бiлетаў у апошнiя днi перад розыгрышам прызавога фонду латарэi. У адпаведнасцi з указам пашыраецца кола рэалiзатараў латарэй за кошт задзейнiчання юрыдычных асобаў недзяржаўнай формы ўласнасцi. Гэта дасць права рэалiзоўваць латарэйную прадукцыю прадпрыемствам гандлю, большасць якiх з'яўляюцца арганiзацыямi недзяржаўнай формы ўласнасцi. Указам прадугледжваецца магчымасць павелiчэння прызавога фонду (так званага джэк-поту), якi пераходзiць з тыражу ў тыраж. У мэтах удасканалення сiстэмы мераў, якiя забяспечваюць абарону правоў удзельнiкаў латарэй, указ прадугледжвае дапаўненне кантралюемага ва ўстаноўленым парадку банка звестак аб правядзеннi латарэй базай звестак аб выйгрышных латарэйных бiлетах iмгненнай часткi камбiнаванай латарэi.

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Такая норма змяшчаецца ў падпiсаным кiраўнiком дзяржавы Аляксандрам Лукашэнкам указе № 662 "Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў ва ўказы Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 6 лiпеня 2006 г. № 429 i ад 4 мая 2007 г. № 209".
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика