У Беларусi закладваюцца прававыя асновы стварэння i функцыянавання холдынгаў. 21.by

У Беларусi закладваюцца прававыя асновы стварэння i функцыянавання холдынгаў

30.12.2009 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Кiраўнiк дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпiсаў Указ № 660 "Аб некаторых пытаннях стварэння i дзейнасцi холдынгаў у Рэспублiцы Беларусь". У адпаведнасцi з дакументам закладваюцца прававыя асновы стварэння i функцыянавання холдынгаў на тэрыторыi Беларусi, паведамiлi БЕЛТА ў прэс-службе Прэзiдэнта краiны. Уводзiцца паняцце холдынгу як аб'яднання камерцыйных арганiзацый, у якiм адзiн з удзельнiкаў (кiруючая кампанiя холдынгу) або ўласнiк мае магчымасць аказваць уплыў на рашэннi, што прымаюцца iншымi ўдзельнiкамi (даччынымi кампанiямi холдынгу).

Вызначаюцца патрабаваннi да складу ўдзельнiкаў холдынгу, умовы ўтварэння кiруючай кампанii холдынгу, парадак рэгiстрацыi холдынгу ў цэлым, а таксама парадак уключэння i выключэння камерцыйных арганiзацый адпаведна ў склад i са складу холдынгу.

Акрамя таго, устанаўлiваецца забарона на стварэнне i дзейнасць на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь холдынгаў, якiя маюць на мэце манапалiзацыю вытворчасцi i рэалiзацыi тавараў, абмежаванне або ўстараненне канкурэнцыi, ушчамленне законных iнтарэсаў спажыўцоў.

З прыняццем гэтага ўказа ствараюцца ўмовы для арганiзацыi празрыстых з фiнансавага пункту гледжання структур, якiя кансалiдуюць прыбытак, атрыманы ад дзейнасцi прадпрыемстваў холдынгу з дзяржаўным удзелам, i пераразмеркавання яго для рэалiзацыi камерцыйных, вытворчых i сацыяльных праграм.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кiраўнiк дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпiсаў Указ № 660 "Аб некаторых пытаннях стварэння i дзейнасцi холдынгаў у Рэспублiцы Беларусь". У адпаведнасцi з дакументам закладваюцца прававыя асновы стварэння i функцыянавання холдынгаў на тэрыторыi Беларусi, паведамiлi БЕЛТА ў прэс-службе Прэзiдэнта краiны. Уводзiцца паняцце холдынгу як аб'яднання камерцыйных арганiзацый, у якiм адзiн з удзельнiкаў (кiруючая кампанiя холдынгу) або ўласнiк мае магчымасць аказваць уплыў на рашэннi, што прымаюцца iншымi ўдзельнiкамi (даччынымi кампанiямi холдынгу).
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика