Зянон Пазьняк: “Час цемры неўзабаве згіне”. 21.by

Зянон Пазьняк: “Час цемры неўзабаве згіне”

15.01.2010 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Зянон Пазьняк пракамэнтаваў учынак актывіста КХП-БНФ Сяргея Каваленкі, які вывесіў на ёлцы ў Віцебску бел-чырвона-белы сьцяг.Пазьняк: “Гераічны ўчынак Сяргея Каваленкі з вывешваньнем беларускага сьцяга ў Віцебску яшчэ раз паказаў, што значыць сьцяг у сыстэме каштоўнасьцяў народа, і што за рэжым улады ёсьць у Беларусі. Наш сьцяг - гэта сымбаль усіх нас, усяго нашага гістарычнага і культурнага існаваньня. Тут -- уся наша Беларусь, як зьява жыцьця і Вечнасьці. Людзі, якія гэта ўсьведамляюць, здольныя на подзьвігі дзеля сьцяга. 

Нагадаю, з чаго пачынаў антыбеларускі рэжым -- з замены беларускага сьцяга на сьцяг акупацыйны, на знак камуна-савецкай акупацыі. І гэта ня проста фармальнасьць. Які сьцяг -- такая і палітыка. Палітыка пад акупацыйным знакам -- акупацыйная. Гэта значыць -- антыбеларуская, антынацыянальная. Гэта палітыка цемры, накіраваная на вынішчэньне беларускай мовы, беларускай свабоды, і беларускай культуры. Усё адпаведна. Гэта палітыка ўнутранай акупацыі, якая хоча пераўтварыць людзей у замарожаных пінгвінаў, і дзейнічае яна як зондэр-каманда.

На Каваленку накінуліся і пачалі зьбіваць, пачалі зьневажаць, зь нянавісьцю і злобай. Беларуская ўлада і прадстаўнікі беларускай улады так бы сябе ніколі не паводзілі. Гэта стыль чужой улады, якая ваюе з народам.

Легендарны Мірон (а гэта канкрэтны чалавек) сваімі подзьвігамі стварыў нефармальны "Ордэн беларускага сьцяга". Рыцарам Сьцяга можна стаць, толькі зьдзейсьніўшы подзьвіг, варты ўзроўню Мірона. Сяргей Каваленка стаў такім рыцарам. Годны ўчынак і годныя паводзіны. Рыцар Сьцяга альбо робіць вялікі ўчынак таемна і яго ніхто ніколі ня бачыць, альбо робіць адкрыта, і адкрыта абараняе гонар Сьцяга.

І заўважце, як пры адкрытай пазыцы Каваленкі пачаў кідацца ў бакі і курчыцца антыбеларускі рэжым. Каваленку выпусьцілі да суду, бо спалохаліся беларускага рушэньня і росту яго папулярнасьці. Хаця, які тут суд, судзьдзяў трэба судзіць.

Хоць павольна, але мінае ўжо час цемры, і неўзабаве згіне зусім”.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Зянон Пазьняк пракамэнтаваў учынак актывіста КХП-БНФ Сяргея Каваленкі, які вывесіў на ёлцы ў Віцебску бел-чырвона-белы сьцяг.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика