Кангрэсмэнка Рос-Лехцінэн: Трэба глядзець Лукашэнку на рукі. 21.by

Кангрэсмэнка Рос-Лехцінэн: Трэба глядзець Лукашэнку на рукі

08.02.2010 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Кангрэсмэнка Ілеана Рос-Лехцінен (Ileana Ros-Lehtinen), якая зьяўляецца спонсарам "Акту аб уліку беларускіх паставак узбраеньняў 2009" у Кангрэсе ЗША, сказала, што такі закон патрэбны Вашынгтону, каб адсачыць, ці Беларусь ня ўзбройвае сусьветныя "рэжымы-ізгоі".

"Мой законапраект імкнецца праліць сьвятло на гэтыя патэнцыяльна дэстабілізацыйныя дзеяньні", — дадала Рос-Лехцінен.

Паводле Рос-Лехцінэн, калі б выявілася, што Беларусь удзельнічае ў "небясьпечных пастаўках узбраеньняў", Злучаныя Штаты павінны прыняць захады, уключна з санкцыямі, каб ім супрацьдзейнічаць.

Кангрэсмэнка сказала, што Вашынгтон павінен таксама зьвярнуць увагу на магчымы ўдзел Расеі ў такіх пастаўках узбраеньняў.

"Калі Масква выкарыстоўвае Беларусь як канал для продажу зброі, трэба спыніць усялякую "перазагрузку" адносін з Расеяй", — заявіла Рос-Лехцінен.

Ілеана Рос-Лехцінэн была выбраная ў Палату прадстаўнікоў ЗША ў 1989 годзе з 18-й выбарчай акругі штату Флярыда. Яна стала першай асобай кубінскага паходжаньня, якую выбралі ў Кангрэс.

Як мы паведамлялі раней, праект закону пад назвай "Акт аб уліку беларускіх паставак узбраеньняў 2009" знаходзіцца на разглядзе ў камітэце па замежных справах Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу. Калі гэты закон будзе прыняты, Дзярждэпартамэнт ЗША будзе абавязаны штогод прадстаўляць Кангрэсу даклад аб аб’ёмах і мэханізмах экспарту узбраеньняў Беларусьсю, даходах з гэтага экспарту і патэнцыяльным удзеле Расеі ў такіх зьдзелках.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кангрэсмэнка Ілеана Рос-Лехцінен (Ileana Ros-Lehtinen), якая зьяўляецца спонсарам "Акту аб уліку беларускіх паставак узбраеньняў 2009" у Кангрэсе ЗША, сказала, што такі закон патрэбны Вашынгтону, каб адсачыць, ці Беларусь ня ўзбройвае сусьветныя "рэжымы-ізгоі".
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика