Барысаў: Інфармацыя дазуецца. 21.by

Барысаў: Інфармацыя дазуецца

09.02.2010 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Інфармацыя аб тым, як былі вырашаныя так званыя арганізацыйныя пытанні на першым паседжанні Барысаўскай раённай выбарчай камісіі па выбарах у дэпутаты мясцовых Саветаў дваццаць шостага склікання, даходзіць да выбаршчыкаў вельмі дазавана.

Спачатку стала вядома аб тым, што старшынёй мясцовага выбаркама стаў намеснік загадчыка аддзелу адукацыі Барысаўскага райвыканкама Мікалай Зелянкевіч, а сакратаром - бібліятэкар барысаўскай СШ№11 Таццяна Стасава. Месцы іх працы не называліся. Менавіта гэтыя людзі падпісалі рашэнне выбарчай камісіі №2 ад 1 лютага 2010 года "Аб стварэнні выбарчых акруг па выбарах дэпутатаў у Барысаўскі раённы Савет дэпутатаў 26 склікання", апублікаванае ў газеце раённай вертыкалі "Адзінства".

Праз некалькі дзён з выступу Зелянкевяча па мясцовым радыё высветлілася, што намеснікам старшыні раённай выбарчай камісіі на першым паседжанні быў абраны намеснік дырэктара па выхаваўчай і ідэалагічнай працы ўстановы адукацыі "Барысаўская дзяржаўная прафесійна-тэхнічная вучэльня №62 будаўнікоў" Юры Лукашоў. Ён, як і Зелянкевіч і Стасава,  быў сябрам барысаўскага раённага выбаркама на мінулых парламенцкіх выбарах.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Інфармацыя аб тым, як былі вырашаныя так званыя арганізацыйныя пытанні на першым паседжанні Барысаўскай раённай выбарчай камісіі па выбарах у дэпутаты мясцовых Саветаў дваццаць шостага склікання, даходзіць да выбаршчыкаў вельмі дазавана.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика