Суды адмаўляюць у задавальненні скаргаў на неўключэнне ў склад камісій
10.02.2010
—
Новости Политики
|
Суддзя Барысаўскага суда Вольга Абрамовіч адхіліла скаргу на рашэнне прэзідыума Барысаўскага раённага Савета дэпутатаў і Барысаўскага раённага выканаўчага камітэта па фармаванні раённай тэрытарыяльнай выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў. У скарзе ўтрымлівалася просьба прызнаць гэта рашэнне незаконным.Аўтары скаргі прасілі абавязаць прэзідыум Барысаўскага раённага Савета дэпутатаў і Барысаўскі раённы выканаўчы камітэт прыняць новае рашэнне пра фармаванне раённай тэрытарыяльнай выбарчай камісіі з уключэннем у яе Марыны Статкевіч як прадстаўніка грамадзян, якія валодаюць выбарчым правам і пражываюць на адпаведнай тэрыторыі.
Фармаванне барысаўскай раённай выбарчай камісіі прайшло пры адсутнасці грамадскага кантролю: ні праваабаронца Марына Статкевіч, ні яе прадстаўнікі, якія вылучылі яе ў склад камісіі, не былі апавешчаныя пра час паседжання Барысаўскага выканкама і раённага Савета дэпутатаў, на якім вырашылася гэта пытанне. Суддзя Абрамовіч адмовіла ў задавальненні скаргі, паколькі яе падалі ад свайго імя толькі двое грамадзян, якія вылучылі Марыну Статкевіч у склад камісіі, а не ўсе дзесяць. Жлобін Суд Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці падтрымаў рашэнне мясцовых уладаў, якія не ўключылі прадстаўніка апазіцыі ў раённую выбарчую камісію. Суддзя Рубахава Святлана Вікенцьеўна пастанавіла, што прадстаўнік партыі “Справядлівы свет” Валянцін Яўзрэзаў не атрымаў месца ў камісіі на абсалютна законных падставах. Як ужо паведамлялася, В. Яўзрэзаў быў вылучаны ў раённую камісію па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў ад Жлобінскай раённай арганізацыі партыі “Справядлівы свет” (раней – Партыя камуністаў Беларуская). Аднак раённы выканаўчы камітэт і прэзідыюм раённага Савета дэпутатаў, якія ўтваралі камісію, яго кандыдатуру адхілілі. У выніку ў камісіі няма ніводнага незалежнага ад уладаў прадстаўніка. Валерый Рыбчанка, кіраўнік Жлобінскай арганізацыі партыі “Справядлівы свет”, падаў скаргу на рашэнне ўладаў у суд. У сваім выступленні ў судзе ён адзначыў, што новыя папраўкі ў Выбарчы кодэкс прадугледжваюць, каб 1/3 частка месцаў у раённых выбарчых камісіях складалася з прадстаўнікоў палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняў. В. Рыбчанка звярнуў увагу на тое, што Аляксандр Лукашэнка, які займае пасаду кіраўніка дзяржавы, у сваіх публічных заявах падкрэсліваў: гэта зроблена для таго, каб у камісіях магла ўдзельнічаць апазіцыя. А на справе, сказаў В. Рыбчанка, у раённай камісіі гэтая 1/3 месцаў укамплектавана прадстаўнікамі праўладных арганізацый тыпу БРСМ. У суд у якасці сведкаў былі выкліканы В. Яўзрэзаў і кіраўніца справамі райвыканкама Ярашава Вольга Іванаўна. Па звестках В. Рыбчанкі, менавіта яна прапанавала не ўключаць В. Яўзрэзава ў камісію, паколькі ён там “дэстабілізуе абстаноўку”. У судзе В. Ярашава ад гэтых слоў адмовілася. Іншы супрацоўнік райвыканкама, які выступаў як прадстаўнік адказчыка па справе, заявіў, што выступы А. Лукашэнкі маюць “рэкамендацыйны характар”. У выніку суддзя вырашыла: паколькі Выбарчы кодэкс не вызначае, што ў выбарчую камісію трэба уключаць прадстаўнікоў менавіта апазіцыйных партый, то ўлады паступілі законна. Жлобінская арганізацыя партыі “Справядлівы свет” лічыць, што пры такім падыходзе новыя папраўкі ў Выбарчы кодэкс не маюць ніякага практычнага сэнсу. Прадстаўнікі партыйнай арганізацыі маюць намер 10 лютага абскардзіць рашэнне Жлобінскага суда ў Гомельскім абласным судзе. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Суддзя Барысаўскага суда Вольга Абрамовіч адхіліла скаргу на рашэнне прэзідыума Барысаўскага раённага Савета дэпутатаў і Барысаўскага раённага выканаўчага камітэта па фармаванні раённай тэрытарыяльнай выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў. У скарзе ўтрымлівалася просьба прызнаць гэта рашэнне незаконным.
|
|