Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў у найблiжэйшыя паўгода прывесцi структуры мiнiстэрстваў i ведамстваў у аптымальны парадак
17.02.2010
—
Новости Политики
|
Адпаведную заяву кiраўнiк дзяржавы зрабiў на нарадзе па ўдасканаленнi арганiзацыйна-кiраўнiцкай структуры Мiнсельгасхарча. "Гэта "дамашняе заданне" для кiраўнiкоў міністэрстваў i ведамстваў: да прэзiдэнцкiх выбараў прывесцi ўсе структуры, якiя вам падпарадкоўваюцца, у належны стан", — сказаў Аляксандр Лукашэнка. "Калi мiнiстры, губернатары i iншыя кiраўнiкi не могуць гэта зрабiць — гэта вельмi дрэнна, гэта вельмi сур'ёзны "званок", — дадаў Прэзiдэнт. Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкi, трэба выконваць пастаўленую задачу дэбюракратызацыi дзяржаўнай сiстэмы, а яна не магчыма, калi не будзе належным чынам выбудавана структура дзяржаўных ведамстваў. "Усiм добра вядома, што мы ўклалi нямала сродкаў у адраджэнне вёскi, стварэнне нармальнай сельскагаспадарчай вытворчасцi, — адзначыў Прэзiдэнт. — Гэты працэс працягваецца. Але хачу падкрэслiць, што работа па адраджэннi вёскi будзе ў асноўным завершана ў будучай пяцiгодцы". Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка адобрыў прапанову па рэарганiзацыi структуры Мiнiстэрства сельскай гаспадаркi i харчавання. На нарадзе размова iшла аб разглядзе трох прававых актаў, праекты якiх былi ўнесены ўрадам. Гэта праект указа Прэзiдэнта аб стварэннi дэпартамента "Белсельгаснагляд", праект указа аб злiццi ДА "Галоўжыўпрам" з РА "Белптушкапрам" у адзiную ДА "Белжыўпрамсаюз", а таксама праект распараджэння аб перадачы часткi арганiзацый, якiя ўваходзяць у склад ДА "Белплемжыўаб'яднанне" i РА "Белнасенне", у камунальную ўласнасць. Гэтыя прапановы былi iнiцыяваныя мiнiстрам сельскай гаспадаркi Сямёнам Шапiрам. "Я адабраю гэтыя падыходы канцэптуальна", — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Паводле яго слоў, прапанова аб злiццi аб'яднанняў "Галоўжыўпрам" i "Белптушкапрам" дарэчы, i яна не патрабуе асаблiвага абмеркавання. "Гэта можна лiчыць унутранай справай Мiнсельгасхарча, што знаходзiцца ў рэчышчы вырашэння задач па скарачэннi кiраўнiцкага апарату i дэбюракратызацыi", — дадаў кiраўнiк дзяржавы. "А вось стварэнне такога кантралюючага органа, як "Белсельгаснагляд", у сiстэме гэтага мiнiстэрства патрабуе абмеркавання не толькi з улiкам нашых унутраных абставiнаў, але i знешнеэканамiчнай дзейнасцi дзяржавы", — падкрэслiў Прэзiдэнт. Ён асаблiва адзначыў, што з-за ўступлення Беларусi ў Мытны саюз трэба фармiраваць кантралюючыя органы, аднатыпныя кантралюючым органам нашых партнёраў па МС. "Але вышэй за ўсё павiнны быць iнтарэсы нашай дзяржавы", — дадаў Аляксандр Лукашэнка. Прэзiдэнт заявiў, што рэарганiзацыя аб'яднанняў, якiя вырашаюць задачы племянной справы i насенняводства, таксама патрабуе асаблiвай увагi, паколькi яны закранаюць якасныя параметры развiцця сельскай гаспадаркi i ў рэгiёнах, i ў краiне ў цэлым. "Тут трэба знайсцi баланс iнтарэсаў рэгiянальных i агульнарэспублiканскiх", — растлумачыў беларускi лiдар. Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў: "Мэтай рэфармавання гэтай сферы павiнна быць паляпшэнне работы i фiнансавага становiшча прадпрыемстваў. А не проста механiчнае перакiдванне iх з верхняга на нiжнi ўзровень". Паводле паведамленняў прэс-службы Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь і БЕЛТА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адпаведную заяву кiраўнiк дзяржавы зрабiў на нарадзе па ўдасканаленнi арганiзацыйна-кiраўнiцкай структуры Мiнсельгасхарча. "Гэта "дамашняе заданне" для кiраўнiкоў міністэрстваў i ведамстваў: да прэзiдэнцкiх выбараў прывесцi ўсе структуры, якiя вам падпарадкоўваюцца, у належны стан", — сказаў Аляксандр Лукашэнка. "Калi мiнiстры, губернатары i iншыя кiраўнiкi не могуць гэта зрабiць — гэта вельмi дрэнна, гэта вельмi сур'ёзны "званок", — дадаў Прэзiдэнт. Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкi, трэба выконваць пастаўленую задачу дэбюракратызацыi дзяржаўнай сiстэмы, а яна не магчыма, калi не будзе належным чынам выбудавана структура дзяржаўных ведамстваў.
|
|