Наталля Пяткевiч: галоўная задача iдэалагiчных работнiкаў — iсцi ад жыцця. 21.by

Наталля Пяткевiч: галоўная задача iдэалагiчных работнiкаў — iсцi ад жыцця

18.02.2010 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Галоўная задача iдэалагiчных работнiкаў — iсцi ад жыцця, вызначыць патрэбнасцi людзей i дапамагчы iм. Такую думку выказала ў Слуцку журналiстам першы намеснiк кiраўнiка Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Беларусi Наталля Пяткевiч, якая прымала ўдзел у рабоце рэгiянальнага семiнара iдэалагiчных работнiкаў Мiнскай вобласцi, перадае БЕЛТА.

"Мы павiнны працаваць не дзеля птушачкi. Работа павiнна быць пастаяннай. Калi людзям трэба пагаварыць — трэба пагаварыць, патрэбна iнфармацыя — даць гэту iнфармацыю, а не проста правесцi мерапрыемства, каб зрабiць справаздачу", — адзначыла Наталля Пяткевiч. У якасцi станоўчага прыкладу яна адзначыла сельскую бiблiятэку ў СВК "Казловiчы", куды паступаюць новыя кнiгi, выпiсваюцца тыя газеты, якiя чытае вялiкая колькасць наведвальнiкаў.

Наталля Пяткевiч адзначыла каласальную работу, што праводзiцца ў Беларусi для сельскага насельнiцтва. "Калi рукi даходзяць i да культуры, i да сацыяльнай сферы, тады сапраўды мае месца клопат аб чалавеку", — сказала яна.

Першы намеснiк кiраўнiка Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта таксама адзначыла, што эфект ад iдэалагiчнай работы залежыць ад суб'ектыўных фактараў, ад чалавека. Як прыклад яна прывяла Слуцкi прафесiйна-тэхнiчны каледж, дзе дырэктар "гарыць" той справай, якой займаецца, i гэта дае вынiк. На яе думку, проста перанесцi гэты станоўчы вопыт на iншыя прадпрыемствы, навучальныя ўстановы немагчыма, павiнен быць "запал" у кiраўнiка.

Гаворачы аб сённяшнiм семiнары (такiя ж мерапрыемствы прайшлi ўжо або яшчэ пройдуць i ў iншых рэгiёнах), яна адзначыла, што такi абмен думкамi вельмi важны, паколькi дае магчымасць не ў кабiнетах, а на практыцы вызначыць тыя станоўчыя i адмоўныя моманты, якiя ёсць, распрацаваць прапановы, што iдуць ад жыцця.

Семiнар iдэалагiчных работнiкаў у Слуцку прысвечаны ўдасканаленню формаў i метадаў iдэалагiчнай работы ў Мiнскай вобласцi. Удзельнiкi мерапрыемства наведалi Слуцкi цукроварафiнадны камбiнат, Слуцкi прафесiйна-тэхнiчны каледж перапрацоўчай прамысловасцi, СВК "Казловiчы", Слуцкi хлебазавод, гiмназiю № 1 горада Слуцка, СВК "Вясейскi Пакроў", Слуцкi сыраробны камбiнат, Цэнтр праваслаўнай асветы, СВК "Аграфiрма "Лучнiкi", дзе мясцовыя iдэолагi прадэманстравалi свае напрацоўкi. Акрамя таго, iшла размова на прадпрыемствах i ў сельгасарганiзацыях аб замацаваннi маладых спецыялiстаў, забеспячэннi iх жыллём, маральным i матэрыяльным стымуляваннi работнiкаў, аб арганiзацыi вольнага часу ў навучальных установах, аб навучаннi кадраў, патрыятычным выхаваннi моладзi.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Галоўная задача iдэалагiчных работнiкаў — iсцi ад жыцця, вызначыць патрэбнасцi людзей i дапамагчы iм. Такую думку выказала ў Слуцку журналiстам першы намеснiк кiраўнiка Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Беларусi Наталля Пяткевiч, якая прымала ўдзел у рабоце рэгiянальнага семiнара iдэалагiчных работнiкаў Мiнскай вобласцi, перадае БЕЛТА.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика