У Беларусi адменена дзяржрэгуляванне цэнаў у рэстаранах вышэйшых катэгорый. 21.by

У Беларусi адменена дзяржрэгуляванне цэнаў у рэстаранах вышэйшых катэгорый

05.03.2010 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Фармiраванне нацэнак i цэнаў у рэстаранах, кафэ, барах нацэначных катэгорый люкс, вышэйшая, першая будзе адбывацца з улiкам кан'юнктуры рынку. Кiраўнiк дзяржавы 1 сакавiка 2010 года падпiсаў указ № 127 "Аб унясеннi дапаўнення ва Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 19 мая 1999 г. № 285".

У дакуменце прадугледжана выключэнне прадукцыi гандлёвых аб'ектаў грамадскага харчавання нацэначных катэгорый люкс, вышэйшая i першая з пералiку тавараў (работ, паслуг), цэны (тарыфы), надбаўкi (скiдкi) на якiя рэгулююцца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, рэспублiканскiмi органамi дзяржаўнага кiравання i iншымi дзяржаўнымi арганiзацыямi, падпарадкаванымi ўраду, Нацыянальным банкам, аблвыканкамамi i Мiнскiм гарвыканкамам, зацверджанага ўказам ад 19 мая 1999 года № 285 "Аб некаторых мерах па стабiлiзацыi цэнаў (тарыфаў) у Рэспублiцы Беларусь".

Пры гэтым захоўваецца дзяржаўнае рэгуляванне нацэнак i цэнаў у сацыяльна арыентаваных аб'ектах грамадскага харчавання другой i трэцяй нацэначных катэгорый (сталовыя пры прамысловых i сельскагаспадарчых арганiзацыях, школьныя, студэнцкiя сталовыя). Цяпер у рэспублiцы функцыянуе 11 450 гандлёвых аб'ектаў грамадскага харчавання, у тым лiку 5455 агульнадаступных аб'ектаў. Нацэначныя катэгорыi люкс i вышэйшая маюць толькi 57 аб'ектаў (0,5 працэнта ад iх агульнай колькасцi), першую катэгорыю — 1413 аб'ектаў (12,3 працэнта). Такiм чынам, па большасцi аб'ектаў грамадскага харчавання практыка дзяржаўнага рэгулявання нацэнак i цэнаў захаваецца.

Указ падрыхтаваны ў мэтах стымулявання развiцця рэстараннага бiзнэсу, лiбералiзацыi прадпрымальнiцкай дзейнасцi. Прыняцце ўказа павiнна спрасцiць работу арганiзацый грамадскага харчавання, садзейнiчаць павышэнню якасцi выпускаемай прадукцыi i прадастаўляемых паслуг, культуры абслугоўвання спажыўцоў, павялiчыць iнвестыцыйную прывабнасць гэтай сферы дзейнасцi, надаць стымул развiццю рэстараннага бiзнэсу.

прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фармiраванне нацэнак i цэнаў у рэстаранах, кафэ, барах нацэначных катэгорый люкс, вышэйшая, першая будзе адбывацца з улiкам кан'юнктуры рынку. Кiраўнiк дзяржавы 1 сакавiка 2010 года падпiсаў указ № 127 "Аб унясеннi дапаўнення ва Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 19 мая 1999 г. № 285".
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика