Алесь Бяляцкі: Праваабароны на наша жыцьцё хопіць
11.03.2010
—
Новости Политики
|
На сайце svaboda.org адбылася онлайн-канфэрэнцыя з кіраўніком праваабарончага цэнтру “Вясна”, віцэ-прэзыдэнтам Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека Алесем Бяляцкім.Эўрапарлямэнт ухваліў рэзалюцыю па Беларусі. Сярод іншага ў ёй гучыць патрабаваньне патрабаваньне вызваліць з турмаў палітычных актывістаў Андрэя Бандарэнку і Арцёма Дубскага, зарэгістраваць праваабарончы цэнтар “Вясна” і партыю БХД, якім шмат разоў было адмоўлена ў легалізацыі. 9 сакавіка праваабаронцы «Вясны» выдалі «Агляд-хроніку парушэньня правоў чалавека ў Беларусі». Гэтыя тэмы сталі прадметам размовы з Алесем Бяляцкім.
Алесь Бяляцкі нарадзіўся 25 верасьня 1962 г. у Сартавальскім раёне Карэліі (Расея). Скончыў гісторыка-філялягічны факультэт Гомельскага ўнівэрсытэта, асьпірантуру Інстытута літаратуры АН Беларусі. Працаваў дырэктарам літаратурнага музэя Максіма Багдановіча (1989-1998). Адзін з заснавальнікаў таварыства маладых літаратараў “Тутэйшыя” і яго старшыня ў 1986-1989 гг. Быў дэпутатам Менскага гарсавету (1992-1996). Сябра Аргкамітэту Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” (1988), быў намесьнікам старшыні партыі БНФ. З 1996 – кіраўнік праваабарончага цэнтру “Вясна”, які пазьней быў забаронены ўладамі. У сакавіку 2006 году Вацлаў Гавэл уручыў Алесю Бяляцкаму прэмію Homo Homini за праваабарончую дзейнасьць. У 2007 годзе быў абраны віцэ-прэзыдэнтам Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека FIDH (The International Federation for Human Rights) Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На сайце svaboda.org адбылася онлайн-канфэрэнцыя з кіраўніком праваабарончага цэнтру “Вясна”, віцэ-прэзыдэнтам Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека Алесем Бяляцкім. |
|