Ленарчыч гатовы накіраваць сваіх прадстаўнікоў на пасяджэньне рады Макея
11.03.2010
—
Новости Политики
|
Пра гэта паведаміў лідэр АГП Анатоль Лябедзька, які сустрэўся ў Варшаве з дырэктарам Бюро дэмакратычных інстытутаў АБСЭ Янэзам Ленарчычам. У сустрэчы браў таксама ўдзел лідэр “Справядлівага сьвету” Сяргей Калякін.“Мы выказалі меркаваньне: добра, калі б на пасяджэньне кансультатыўнай рады пры прэзыдэнцкай адміністрацыі пад кіраўніцтвам Уладзімера Макея, якое плянуецца ў траўні, быў запрошаны і прадстаўнік БДІПЧ. На гэта Ленарчыч сказаў, што яго прадстаўнікі хоць заўтра гатовыя купіць квіток і прыехаць у Менск”.
Таксама Ленарчыч сказаў, што экспэрты БДІПЧ рыхтуюць адмысловы дакумэнт, у якім аналізуюцца зьмены ў беларускім выбарчым заканадаўстве. Паводле спадара Лябедзькі, дырэктар БДІПЧ адзначыў, што зь імі адносна зьменаў у заканадаўстве ніхто не кансультаваўся. Таксама спадар Ленарчыч сказаў, што БДІПЧ запрошана на мясцовыя выбары ў Грузіі і яны туды абавязкова паедуць. Так што гэта залежыць ад добрай волі краінаў, і Беларусь проста не захацела адчыняць гэтыя дзьверы. Анатоль Лябедзька і Сяргей Калякін распавялі пра ход кампаніі выбараў у мясцовыя саветы і сытуацыю з правапрымяняльнай практыкай. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта паведаміў лідэр АГП Анатоль Лябедзька, які сустрэўся ў Варшаве з дырэктарам Бюро дэмакратычных інстытутаў АБСЭ Янэзам Ленарчычам. У сустрэчы браў таксама ўдзел лідэр “Справядлівага сьвету” Сяргей Калякін.
|
|