Беларусь у супрацоўніцтве з Бразіліяй разлічвае выйсці на федэральны ўзровень. 21.by

Беларусь у супрацоўніцтве з Бразіліяй разлічвае выйсці на федэральны ўзровень

23.03.2010 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з Прэзідэнтам Бразіліі Луісам Інасіу Лула да Сілвам, перадае БЕЛТА.

"Мы хацелі б, каб вы далі даручэнне свайму ўраду, міністрам, каб і яны зацікаўлена паставіліся да нашых прапаноў, і мы знайшлі б агульныя падыходы на федэральным узроўні", — падкрэсліў кіраўнік беларускай дзяржавы, звяртаючыся да бразільскага калегі. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Беларусь бачыць для сябе вялікае поле дзейнасці ў Бразіліі, асабліва ў сувязі з той праграмай развіцця сельскай гаспадаркі, якая прынята. Як адзначыў Прэзідэнт, для Беларусі важны своеасаблівы плацдарм, штат, з якога пачалося б супрацоўніцтва. І ім стаў штат Гаяс. "Гэта значыць, мы прыйшлі да вас, у Бразілію, праз ваш цэнтральны рэгіён". Ён лічыць важным зробленыя першыя захады ў такім супрацоўніцтве, паколькі, калі Беларусі ісці ў Бразілію маштабна, то яна згубіцца на гэтых бязмежных прасторах.

Супрацоўніцтва з бразільскім штатам Гаяс стане своеасаблівым плацдармам для пашырэння гандлёва-эканамічных сувязяў з Бразіліяй. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з губернатарам штата Гаяс Алсідэсам Радрыгесам Філью.

"Бразілія — гіганцкая краіна па сусветных маштабах, і мы, вядома ж, не разлічваем наладжваць усёабдымнае супрацоўніцтва, — сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы. — Скажу шчыра, калі будаваць такія планы, то мы на такой прасторы можам згубіцца". Прэзідэнт падкрэсліў, што галоўнай мэтай было выбраць асноўны напрамак у гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве. "Нам трэба за нешта зачапіцца, каб з гэтага плацдарма мы маглі пашыраць наша супрацоўніцтва настолькі, наколькі гэта магчыма", — адзначыў беларускі лідар. Ён лічыць, што ў гэтым плане Беларусі пашанцавала. Краіна намеціла ўзаемадзеянне з вялізным штатам Бразіліі, насельніцтва якога складае амаль 30 млн чалавек, з вялікім ВУП і вельмі развітой эканомікай, якая мае патрэбу ў тых таварах, якія вырабляе Беларусь.

Звяртаючыся да губернатара штата Гаяс, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў: "Я вельмі разлічваю, што вы дапаможаце нам не проста ў наладжванні адносінаў паміж вашым штатам і Беларуссю, але і разабрацца ў Бразіліі, паведзяце нас у супрацоўніцтве з Бразіліяй". "Нам вельмі важна не зрабіць тут памылак", — дадаў Прэзідэнт. Ён запэўніў у выкананні беларускім бокам усіх абавязацельстваў і ў вырашэнні любых узнікаючых праблем. У сваю чаргу губернатар штата, успамінаючы свой візіт у лютым гэтага года ў Беларусь, расказаў, што ўся дэлегацыя была "ўражана ўбачаным у Беларусі і прыемна здзіўлена гасціннасцю, уласцівай народу". Ён таксама лічыць плённымі сустрэчы з беларускай дэлегацыяй. "Упэўнены, што яны пяройдуць у рэальныя справы і дадуць канкрэтны рэзультат", — сказаў губернатар. Таваразварот паміж Беларуссю і Бразіліяй у 2009 годзе склаў $568,3 млн.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з Прэзідэнтам Бразіліі Луісам Інасіу Лула да Сілвам, перадае БЕЛТА. "Мы хацелі б, каб вы далі даручэнне свайму ўраду, міністрам, каб і яны зацікаўлена паставіліся да нашых прапаноў, і мы знайшлі б агульныя падыходы на федэральным узроўні", — падкрэсліў кіраўнік беларускай дзяржавы, звяртаючыся да бразільскага калегі. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Беларусь бачыць для сябе вялікае поле дзейнасці ў Бразіліі, асабліва ў сувязі з той праграмай развіцця сельскай гаспадаркі, якая прынята.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика