Палітпрызыўніка з БХД зарэгістравалі кандыдатам у дэпутаты
23.03.2010
—
Новости Политики
|
Палітычнага прызыўніка з Гомля, актывіста Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Яўгена Якавенку зарэгістравалі кандыдатам у дэпутаты Гомельскага абласного Савета. Як паведамілі Яўгену ў выбарчай камісіі, сёння было прынятае рашэнне зарэгістраваць усіх трох кандыдатаў, што балатуюцца па выбарчай акрузе Якавенкі. Разам з актывістам БХД за мандат будуць змагацца прадстаўнік партыі “Справядлівы свет” спадар Сякерка і чыноўнік, кіраўнік Гомельскага абласнога аддзялення чыгункі спадар Удодаў. Яўген Якавенка падаваў таксама дакументы на рэгістрацыю кандыдатам у дэпутаты Гомельскага гарсавета. Пра рашэнне камісіі на гэты конт актывісту пакуль не паведамілі. Нагадаем, на Яўгена Якавенку завялі крымінальную справу нібыта за ўхіленне ад вайсковага прызыву і прынялі ўчора меры стрымання – падпіску аб нявыездзе. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Палітычнага прызыўніка з
|
|