Скрабца не зарэгістравалі кандыдатам у дэпутаты
24.03.2010
—
Новости Политики
|
Сёньня тэрытарыяльная камісія не зарэгістравала былога дэпутата Палаты прадстаўнікоў і палітвязьня, а цяпер беспрацоўнага Сяргея Скрабца ў якасьці кандыдата ў дэпутаты Менскага гарадзкога савета па Лагойскай выбарчай акрузе № 44.Пра гэта “Свабодзе” паведаміў малодшы брат Сяргея Скрабца – Аляксандар. Ён прадстаўляў інтарэсы свайго брата на паседжаньні камісіі.
“Прычына адмовы наступная – са 169 подпісаў выбарцаў, якія мы перадалі ў камісію, 160 выключаныя. Камісія лічыць, што яны зьбіраліся ў дамах па-за межамі акругі. Цяпер цягам трох дзён гэта рашэньне можна абскардзіць у гарадзкую выбарчую камісію. Пакуль я проста не магу патлумачыць, што здарылася. Я ўпэўнены, што мы зьбіралі подпісы толькі ў тых дамах, якія ўваходзяць у межы Лагойскай акругі № 44. Будзем разьбірацца”. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёньня тэрытарыяльная камісія не зарэгістравала былога дэпутата Палаты прадстаўнікоў і палітвязьня, а цяпер беспрацоўнага Сяргея Скрабца ў якасьці кандыдата ў дэпутаты Менскага гарадзкога савета па Лагойскай выбарчай акрузе № 44.
|
|