"Адміністратарскі сверб" мясцовых чыноўнікаў. 21.by

"Адміністратарскі сверб" мясцовых чыноўнікаў

24.03.2010 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Оршы вызначаныя месцы для правядзення ў апавяшчальным парадку масавых мерапрыемстваў і сустрэчаў кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў з выбаршчыкамі. Яны зацверджаныя рашэннем Аршанскага гарвыканкама № 353. Нічога падобнага цяперашняму рашэнню ў Оршы бачыць не даводзілася.

У горадзе налічваецца ўсяго 30 акругаў па выбарах у гарадскі Савет. Для кожнай з акругаў выканкам зацвердзіў асобныя месцы. Так, кандыдатам у дэпутаты па Цэнтральнай акрузе №1 масавыя мерапрыемствы можна праводзіць на плошчы Леніна, а кандыдатам у дэпутаты па Аршычнай  акрузе №2 праводзіць пікеты можна толькі ў скверы каля адміністрацыйнага будынка заводу "Чырвоны Барацьбіт". А калі зрабіць наадварот - такі пікет будзе лічыцца незаконным.

Па меркаваннях лідараў палітычных партый рэгіёна, у такім рашэнні адчуваецца нейкі "адміністратарскі сверб" мясцовых чыноўнікаў, іх жаданне кантраляваць да дробязяў кожны крок выбарчай кампаніі. Больш лагічна было б проста вызначыць спіс дазволеных для масавых мерапрыемстваў месцаў, а самі кандыдаты і іх групы падтрымкі ўжо вызначыліся б, дзе ім зручней праводзіць тое ці іншае масавае мерапрыемства.

Да таго ж, кідаюцца ў вочы яўныя недарэчнасці рашэння выканкама. Па-першае, у Оршы няма плошчы Леніна, на якой дазволена весці агітацыю. Плошча, на якой стаіць помнік правадыру сусветнага пралетарыяту, мае назву "Цэнтральная плошча", і ніхто ніколі яе не пераназываў. Па-другое, засталіся забытымі кандыдаты ў дэпутаты Віцебскага аблсавета. Ім Аршанскі гарвыканкам не знайшоў месцаў для правядзення перадвыбарчых масавых мерапрыемстваў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Оршы вызначаныя месцы для правядзення ў апавяшчальным парадку масавых мерапрыемстваў і сустрэчаў кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў з выбаршчыкамі. Яны зацверджаныя рашэннем Аршанскага гарвыканкама № 353. Нічога падобнага цяперашняму рашэнню ў Оршы бачыць не даводзілася.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика