ЦВК прымусова вярнуў Ліпковіча ў лік кандыдатаў на мясцовых выбарах
01.04.2010
—
Новости Политики
|
Цэнтральная выбарчая камісія Беларусі адмысловым рашэннем прымусова вярнула блогера Яўгена Ліпковіча ў спіс кандыдатаў у дэпутаты Мінгарсавета. Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт ЦВК.У інтэрв’ю Еўрарадыё Яўген Ліпковіч зазначыў, што не пісаў ніякіх заяваў наконт вяртання ў перадвыбарную гонку ні ў ЦВК, ні ў іншыя дзяржаўныя ўстановы:
Яўген Ліпковіч: “Гэта нейкая памылка! Чакайце, у мяне інтэрнэт зараз пад рукой, я сам гляну… Я ж не падаваў нічога!” Калі першы шок прайшоў, Ліпковіч вырашыў рэагаваць рашуча, як заўжды: Яўген Ліпковіч: “Праект ліста ўжо ляжыць… Я буду працягваць дамагацца адстаўкі старшыні ЦВК. У любой сітуацыі!” Яўген Ліпковіч, вядомы як зацяты блогер Яўген Ліпковіч: “Са 153 подпісаў толькі тры былі сабраныя з дапамогай інтэрнэту. Усяго тэлефанаванняў на апублікаваны ў інтэрнэце тэлефон было 12. Адзін раз тэлефанавала жанчына, якая казала, што гэта тэлефон яе мужа, і прасіла набыць ёй калыску для дачкі, якой споўніўся год. Я паабяцаў набыць. Але плённых тэлефанаванняў было тры. Тры! Гэта нават не статыстычная хібнасць”. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Цэнтральная выбарчая камісія Беларусі адмысловым рашэннем прымусова вярнула блогера Яўгена Ліпковіча ў спіс кандыдатаў у дэпутаты Мінгарсавета. Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт ЦВК.
|
|