Культуры Беларусі і Расіі родніць адданасць высокім маральным ідэалам
06.04.2010
—
Новости Политики
|
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з адкрыццём Года культуры Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі ўдзельнікаў гэтага мерапрыемства. У віншаванні адзначаецца: "Лёсы нашых народаў непарыўна пераплецены паміж сабой, звязаны агульнасцю гістарычных каранёў і духоўных традыцый, а руская мова ў Рэспубліцы Беларусь з'яўляецца адной з дзяржаўных моў". Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што культуры Беларусі і Расіі родніць адданасць высокім маральным ідэалам, нястомнае імкненне да ўмацавання гуманізму, праўды і дабра, таму мы так лёгка разумеем адзін аднаго. У гэты Год культуры расійскія гледачы змогуць азнаёміцца з лепшымі ўзорамі сучаснага беларускага мастацтва, атрымаць асалоду ад творчасці праслаўленых калектываў і выканаўцаў, маладых мастакоў, убачыць выстаўкі з фондаў нашых музеяў і кінафільмы апошніх гадоў. "Няхай гэта маштабная творчая акцыя стане падарункам усім расіянам да 65-й гадавіны Вялікай Перамогі і адкрые новыя гарызонты для пашырэння культурнага супрацоўніцтва брацкіх краін", — гаворыцца ў віншаванні. Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з адкрыццём Года культуры Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі ўдзельнікаў гэтага мерапрыемства. У віншаванні адзначаецца: "Лёсы нашых народаў непарыўна пераплецены паміж сабой, звязаны агульнасцю гістарычных каранёў і духоўных традыцый, а руская мова ў Рэспубліцы Беларусь з'яўляецца адной з дзяржаўных моў". |
|