Чацьвёра віцебскіх партыйцаў "Справядлівага сьвету" сышлі з выбараў. 21.by

Чацьвёра віцебскіх партыйцаў "Справядлівага сьвету" сышлі з выбараў

06.04.2010 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ад удзелу ў выбарах адмовіліся чацьвёра кандыдатаў у дэпутаты гарадзкога савету. У Лазоўскай выбарчай акрузе № 12 адмовілася балятавацца Галіна Барейка, у Школьнай выбарчай акрузе № 24 - Лідзія Сагідуліна; у Паўднёвай выбарчай акрузе № 25 - Галіна Багданава і Кіраўскай выбарчай акрузе № 35 - Юлія Валадзько.Усе чацьвёра былі вылучаныя ў Віцебскі гарадзкі Савет па партыйных сьпісах.

Старшыня абласной арганізацыі Мікалай Селівашка кажа, што прычыны выхаду партыйцаў з выбарчай кампаніі -- гэта праблемы на працы праз вылучэньне ў кандыдаты. Інакш кажучы, кіраўнікі прапанавалі кандыдатам альтэрнатыву: альбо звальняцца, альбо працягваць працу на выбарах.

На сёньняшні дзень зь перадвыбарчай гонкі на Віцебшчыне выбылі сямёра прадстаўнікоў апазыцыйных партыйных структур: Уладзімер Кунцэвіч, Тамара Карызна і Ніна Кавалёва - з Партыі БНФ і зараз чацьвёра – вылучэнцы ад партыі “Справядлівы сьвет”.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ад удзелу ў выбарах адмовіліся чацьвёра кандыдатаў у дэпутаты гарадзкога савету. У Лазоўскай выбарчай акрузе № 12 адмовілася балятавацца Галіна Барейка, у Школьнай выбарчай акрузе № 24 - Лідзія Сагідуліна; у Паўднёвай выбарчай акрузе № 25 - Галіна Багданава і Кіраўскай выбарчай акрузе № 35 - Юлія Валадзько.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика