Дзяржзакупкі ў Беларусі плануецца праводзіць пераважна праз адкрыты конкурс. 21.by

Дзяржзакупкі ў Беларусі плануецца праводзіць пераважна праз адкрыты конкурс

08.04.2010 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Гэта прадугледжана праектам закона Беларусі аб дзяржаўных закупках, які цяпер унесены ў Палату прадстаўнікоў, паведаміў учора намеснік міністра эканомікі Андрэй Тур на брыфінгу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Таксама прапануецца выкарыстоўваць іншыя, пераважна адкрытыя працэдуры дзяржзакупак: запыт цэнавых прапаноў, аўкцыёны, у тым ліку электронныя, расказаў Андрэй Тур.

Праект закона таксама прадугледжвае фарміраванне ўпаўнаважаным дзяржаўным органам спіса кваліфікаваных пастаўшчыкоў па заяўным прынцыпе, а таксама спіса пастаўшчыкоў, якія на пэўны перыяд часу будуць пазбаўляцца права на ўдзел у конкурсах і дзяржзакупках. Прадугледжана і забарона на ўдзел у закупках афіліраваных асобаў.

Андрэй Тур таксама паведаміў, што для спынення проціпраўных дзеянняў адносна добрасумленных удзельнікаў прадпрымальніцкай дзейнасці цяпер разглядаецца магчымасць арганізацыі доступу да сфарміраванай МНС інфармацыйнай базы лжэпрадпрымальніцкіх структур. Гэта плануецца зрабіць для ўзмацнення работы па імпар- тазамяшчэнні і ліквідацыі неабгрунтаванага пасрэдніцтва. Акрамя таго, плануецца стварэнне адзінай інфармацыйнай сістэмы вытворцаў і наменклатуры тавараў, што выпускаюцца ў Беларусі.

Доля айчынных прадпрыемстваў у дагаворах на дзяржзакупкі ў Беларусі будзе павялічвацца.

Згодна са статыстыкай, у 2009 годзе ў агульным кошце дагавораў на дзяржзакупкі доля беларускіх прадпрыемстваў склала 75 працэнтаў.

Рост долі беларускіх прадпрыемстваў пры правядзенні дзяржзакупак не выкліча сіметрычных мераў пры правядзенні дзяржзакупак у краінах — гандлёвых партнёрах Беларусі, лічыць Андрэй Тур. "Калі мы гаворым аб долі, мы павінны разумець, што гэта пытанне не азначае абмежавання нашых партнёраў, у першую чаргу за кошт таго, што сама сістэма дзяржаўных закупак развіваецца і расце. Таму, на мой погляд, гэта пытанне не павінна нас трывожыць, — сказаў намеснік міністра.

Цяпер прапрацоўваюцца пытанні доступу да дзяржзакупак у рамках усходнееўрапейскага партнёрства.

Урад Беларусі будзе трымаць на самым жорсткім кантролі пытанні нядобрасумленнага пасрэдніцтва, якое негатыўна ўплывае на эканамічную сітуацыю ў краіне, паведаміў Андрэй Тур.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэта прадугледжана праектам закона Беларусі аб дзяржаўных закупках, які цяпер унесены ў Палату прадстаўнікоў, паведаміў учора намеснік міністра эканомікі Андрэй Тур на брыфінгу, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Таксама прапануецца выкарыстоўваць іншыя, пераважна адкрытыя працэдуры дзяржзакупак: запыт цэнавых прапаноў, аўкцыёны, у тым ліку электронныя, расказаў Андрэй Тур.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика