У Беларусі ўдасканалена выплата надбавак за вучоныя ступені і званні
08.04.2010
—
Новости Политики
|
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўказам №175 ад 7 красавіка ўнёс змяненні і дапаўненні ва ўказ № 450 ад 25 верасня 2007 года "Аб устанаўленні даплат за вучоныя ступені і званні". Вызначана, што маючым вучоныя ступені ваеннаслужачым, асобам начальніцкага складу органаў унутраных спраў, фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, якія праходзяць службу ў дзяржаўных органах і іншых арганізацыях, устанаўліваюцца памеры надбавак за вучоныя ступені ў тых памерах, што і дзяржаўным служачым (за вучоную ступень кандыдата навук — 5 працэнтаў, доктара навук — 10 працэнтаў ад службовага акладу). Уведзена таксама норма, якая дае магчымасць назначаць надбаўкі на працягу ўсяго каляндарнага года (а не толькі да 15 студзеня, як было раней) у выпадку, калі ў работнікаў узнікае права на іх атрыманне. Указ уступае ў сілу з моманту яго афіцыйнага апублікавання. Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўказам №175 ад 7 красавіка ўнёс змяненні і дапаўненні ва ўказ № 450 ад 25 верасня 2007 года "Аб устанаўленні даплат за вучоныя ступені і званні". |
|