Уладзімір Макей абмеркаваў праблемныя аспекты беларуска-расійскіх адносінаў
08.04.2010
—
Новости Политики
|
Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Уладзімір Макей і яго расійскі калега Сяргей Нарышкін на сустрэчы 6 красавіка ў Маскве ў адкрытай і давяральнай форме абмеркавалі праблемныя аспекты беларуска-расійскіх адносінаў, перспектывы актывізацыі двухбаковага супрацоўніцтва па ўсіх кірунках. Нагадаем, што рабочая паездка Кіраўніка Адміністрацыі Уладзіміра Макея ў расійскую сталіцу адбылася як развіццё дамоўленасцяў, дасягнутых раней у тэлефоннай размове паміж прэзідэнтамі Беларусі і Расіі Аляксандрам Лукашэнкам і Дзмітрыем Мядзведзевым. Уладзімір Макей і Сяргей Нарышкін дамовіліся аб прапрацоўцы сустрэчы прэзідэнтаў Беларусі і Расіі ў найбліжэйшы час, тэрміны і парадак дня якой будуць узгодненыя па дыпламатычных каналах. Пры гэтым прынцыповая пазіцыя беларускага боку заключаецца ў тым, каб гэта сустрэча мела канкрэтны, прадметны і змястоўны характар. Уладзімір Макей правёў таксама шэраг гутарак у Пасольстве Беларусі з прадстаўнікамі беларускай дыяспары і абмеркаваў пытанні больш актыўнага прыцягнення патэнцыялу беларусаў, якія пражываюць у Расійскай Федэрацыі, у рэалізацыю канкрэтных гандлёва-эканамічных праектаў у Беларусі. Акрамя таго, у Маскве Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі сустрэўся таксама з Дзяржаўным сакратаром Саюзнай дзяржавы Паўлам Барадзіным. Яны дэталёва разгледзелі актуальны парадак дня інтэграцыйных працэсаў у рамках Саюзнай дзяржавы. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Уладзімір Макей і яго расійскі калега Сяргей Нарышкін на сустрэчы 6 красавіка ў Маскве ў адкрытай і давяральнай форме абмеркавалі праблемныя аспекты беларуска-расійскіх адносінаў, перспектывы актывізацыі двухбаковага супрацоўніцтва па ўсіх кірунках. |
|